ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Уручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь
Гісторыя Беларусі на старонках кніг выдавецтва “Беларуская навука”

Вечна жывы джаз

Вечна жывы джаз
Іншыя навіны

19 кастрычніка ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзілася мерапрыемства “Вечна жывы джаз”.


Чарговы сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь стаў яркай падзеяй для ўсіх, хто сапраўды любіць джаз, ведае яго гісторыю і цікавіцца гэтым музычным напрамкам.

У рамках мерапрыемства адкрылася кніжная выстаўка-прагляд з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаная элітарнаму свету джаза. У экспазіцыю ўвайшлі энцыклапедыі і слоўнікі, аўтабіяграфічныя і бібліяграфічныя выданні, пласцінкі і кампакт-дыскі, ноты і ілюстрацыі. Адначасова пачала работаць выстаўка плакатаў, прысвечаных легендарнаму Луі Армстронгу – сусветна вядомаму “каралю джаза”.

Падчас мерапрыемства адбылася перадача Пасольствам ЗША ў Рэспубліцы Беларусь сертыфіката на набыццё музычнай базы даных для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, Часовы Павераны ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Майкл Скэнлан, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб, музычны крытык, журналіст Дзмітрый Падбярэзскі.

Растварыцца ў свеце джаза і стварыць адпаведную атмасферу гасцям вечара дапамаглі музычныя нумары ў выкананні ўзорнага эстраднага аркестра Дзіцячай школы мастацтваў г. Капыля (мастацкі кіраўнік – Леў Канаплянік) і вакальна-інструментальнай студыі “Новый мир” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (мастацкі кіраўнік – Юлія Навамір).

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам