ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аб мерапрыемствах з нагоды 200-годдзя вайны 1812 года
Прэмія EIFL за актыўнае выкарыстанне інавацыйных бібліятэчных сэрвісаў

Вернутае мінулае: феномен прафесара Л. Уладзімірава і распаўсюджванне яго ідэй

Вернутае мінулае: феномен прафесара Л. Уладзімірава і распаўсюджванне яго ідэй
Іншыя навіны

15–16 лістапада ў г. Вільнюсе (Літоўская Рэспубліка) прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя, у якой прыняў удзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі А.А. Суша.


Ініцыятарамі правядзення канферэнцыі “Вернутае мінулае: феномен прафесара Льва Уладзімірава і распаўсюджванне яго ідэй” сталі бібліятэка і факультэт камунікацыі Вільнюскага ўніверсітэта.

Канферэнцыя была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння выдатнага бібліятэчнага дзеяча Літвы Л.І. Уладзімірава, яго працам і іх уплыву на развіццё тэорыі і практыкі бібліятэказнаўства і інфармацыйных навук. Ён стаў ініцыятарам і галоўным удзельнікам працэсу вяртання ў Літву вывезеных раней кніжных збораў. У сувязі з гэтым у задачы канферэнцыі ўваходзіў комплекс пытанняў пра лёс і праблемы захавання для будучых пакаленняў помнікаў культурнай спадчыны, пра вопыт алічбоўкі помнікаў культуры ў Літве і за мяжой, пра выклікі сучаснасці і ролю супрацоўнікаў бібліятэк, музеяў і архіваў у кантэксце працэсаў захавання культурнай спадчыны і абслугоўвання чытачоў.

Удзел у канферэнцыі прынялі навуковыя, грамадскія і культурныя дзеячы Літвы і шэрагу замежных краін. Адным з удзельнікаў і членаў арганізацыйнага камітэта канферэнцыі стаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша, які выступіў з паведамленнем “Прафесар Леў Уладзіміраў і даследаванне спадчыны Францыска Скарыны”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам