ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тыдзень “Свет беларускай кнігі”
Філасофія прасторы ў спадчыне Мікалая Рэрыха

VII Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

VII Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Іншыя навіны

10–11 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся VII Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні “Бібліятэкі і палітыка адкрытага доступу да інфармацыі і ведаў”.


Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Бібліятэчная асамблея Еўразіі, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 300 дэлегатаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Швейцарыі – вядучыя спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, выдавецтваў, адукацыйных і навукова-даследчых устаноў і арганізацый, прадстаўнікі заканадаўчай сферы і органаў выканаўчай улады, вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі.

У рамках VII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў адбылося праблемнае абмеркаванне “Інфармацыйныя паводзіны карыстальнікаў: аб правядзенні рэспубліканскага даследавання”. На працягу двух дзён працаваў міжнародны круглы стол “Кніга Беларусі ў кантэксце кнігазнаўчых даследаванняў”.

Важнай падзеяй другога дня канферэнцыі стала правядзенне выязнога круглага стала “Захаванне культурнай спадчыны” ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”. Таксама ў гэты дзень прайшоў семінар “Рэсурсы адкрытага доступу: падыходы да стварэння і выкарыстання” і працавала тэматычная секцыя “Кадравае забеспячэнне дзейнасці бібліятэк. Бібліятэчная інаватыка”.

Вынікам работы канферэнцыі стала прыняцце рашэнняў, якія будуць садзейнічаць развіццю свабоднага і раўнапраўнага доступу да інфармацыі і ведаў, стануць значным укладам у далейшы інтэлектуальны росквіт грамадства.

Праграма канферэнцыі

Чытайце таксама:
Адкрыццё VII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам