ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вектар на здароўе: адказваем на выклікі часу
Мне трэба ўсё адчуць душой…

Віншуем калег з высокай узнагародай!

Іншыя навіны

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва.

Па выніках 2020 года за значныя дасягненні ў справе выхавання любві да роднага краю, стварэнне інфармацыйных рэсурсаў, прысвечаных тэме малой радзімы, спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаны аўтарскі калектыў Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна ў складзе галоўнага і вядучага бібліятэкараў аддзела маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы Юліі Касцюк і Івана Малініна.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі ад усёй душы віншуе калег з высокай узнагародай і жадае творчых здзяйсненняў, невычэрпных ідэй і далейшых поспехаў у працы!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам