ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Самыя важныя словы
Выстаўка да Міжнароднага дня роднай мовы

Віртуальная чытальная зала для бібліятэк Брэста

Віртуальная чытальная зала для бібліятэк Брэста
Іншыя навіны

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягвае знаёміць спецыялістаў і карыстальнікаў бібліятэк нашай краіны з магчымасцямі выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў. У рамках гэтай працы 19 і 20 лютага прайшла серыя семінараў ВЧЗ у бібліятэках Брэста.

Семінары арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з электронна-бібліятэчнай сістэмай “Лань”. Прэзентацыі для ўдзельнікаў правялі загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марына Рудакоўская і намеснік дырэктара ЭБС “Лань” Святлана Шнурава.

У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага ўдзельнікамі семінара сталі не толькі супрацоўнікі бібліятэкі, але і прадстаўнікі ўсіх цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм вобласці. Мерапрыемства адкрыла дырэктар абласной бібліятэкі Алена Стрыжэвіч. Для слухачоў быў прадстаўлены спектр электронных інфармацыйных рэсурсаў ВЧЗ і шматлікія магчымасці працы з імі пры абслугоўванні розных катэгорый карыстальнікаў.

Падрабязна былі разгледжаны кантэнт электронна-бібліятэчнай сістэмы “Лань”, яе пошукавыя механізмы, асаблівасці функцыяналу для карыстальнікаў і бібліятэкараў, а таксама перавагі выкарыстання сістэмы пры рэалізацыі інклюзіўнай адукацыі.

Асаблівую цікавасць прадстаўнікоў публічных бібліятэк Брэсцкага рэгіёну выклікала прэзентацыя новага электроннага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – тэматычнага сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” – вэб-навігатара па інфармацыйных рэсурсах пра Беларусь, да ўдзелу ў фарміраванні якога запрашаюцца публічныя бібліятэкі краіны.

Слухачы семінара плённа абмеркавалі перавагі і перспектывы карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і бібліятэк Брэсцкай вобласці ў сферы камплектавання фондаў ліцэнзійнымі інфармацыйнымі рэсурсамі, генерацыі ўласных электронных рэсурсаў і іх папулярызацыі праз прадстаўленне ў віртуальнай чытальнай зале.

Семінар у бібліятэцы Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта сабраў прадстаўнікоў кіраўніцтва і прафесарска-выкладчыцкага складу, маладых вучоных і студэнтаў універсітэта, супрацоўнікаў універсітэцкай бібліятэкі. Для іх былі прадстаўлены вядучыя сусветныя ліцэнзійныя рэсурсы для інфармацыйнага забеспячэння вышэйшай адукацыі і навукі, праведзены інтэрактыўны майстар-клас па працы з ЭБС “Лань”. Прадстаўнікі ўніверсітэта азнаёміліся з карпаратыўнымі праектамі Нацыянальнай бібліятэкі і выказалі шэраг прапаноў па ўдзеле ўніверсітэта ў фарміраванні карпаратыўных інфармацыйных рэсурсаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам