ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларусь – Літва: прэзентавана кніга да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін
Візіт дэлегацыі Малдовы

Віртуальная чытальная зала для школьнай адукацыі

Віртуальная чытальная зала для школьнай адукацыі
Іншыя навіны

28 сакавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі прынялі ўдзел у пашыраным пасяджэнні раённага метадычнага аб’яднання школьных бібліятэк Цэнтральнага раёна г. Мінска.

Удзельнікамі пасяджэння, якое прайшло на базе сярэдняй школы № 32, сталі прадстаўнікі больш за 30 мінскіх школ – як Цэнтральнага, так іншых раёнаў сталіцы.

Для іх была прадстаўлена прэзентацыя “Выкарыстанне рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для інфармацыйнага забеспячэння вучэбна-метадычнай дзейнасці ў школе”.

У ходзе мерапрыемства прадстаўнікі аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Марына Рудакоўская і Марыя Дамоўская пазнаёмілі слухачоў з прынцыпамі і напрамкамі работы віртуальнай чытальнай залы, а таксама расказалі пра магчымасці выкарыстання электронных рэсурсаў для інфармацыйнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў сярэдняй школе.

Юлія Мяцельская правяла з удзельнікамі трэнінг па рабоце электроннымі часопісамі на платформе EastView, доступ да якой адкрыты праз віртуальную чытальную залу для сярэдніх школ Цэнтральнага раёна.

Навіны
Бібліятэкарам