ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Душа адраджаецца ў сэрцах родных і блізкіх
Канферэнцыя Украінскай бібліятэчнай асацыяцыі

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягвае знаёміць з ЭІР для сферы адукацыі

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягвае знаёміць з ЭІР для сферы адукацыі
Іншыя навіны

19 лістапада адбыўся чарговы анлайн-семінар віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Яго галоўная тэма – электронныя інфармацыйныя рэсурсы для устаноў усіх ступеней адукацыі.

Спікерам віртуальнага мерапрыемства выступіла загадчыца сектара маніторынгу, набыцця і распаўсюджвання ЭІР аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ Марыя Дамоўская, якая прадставіла рэсурсы ВЧЗ для сферы адукацыі і звярнула ўвагу ўдзельнікаў сустрэчы на перавагі карпаратыўнай падпіскі для бібліятэк Беларусі праз віртуальную чытальную залу.

Запрошаны госць семінара, Лада Данілава (кампанія “IPR Media”), пазнаёміла з рэсурсамі электронна-бібліятэчнай сістэмы “IPR BOOKS” для забеспячэння адукацыйнага працэсу калекцыямі навуковай і вучэбнай літаратуры, сэрвісамі для выкладчыкаў і студэнтаў на платформах “Прафадукацыя” і “Рускі як замежны”.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі бібліятэк устаноў вышэйшай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, супрацоўнікі і чытачы публічных бібліятэк.

Прэзентацыя семінара

Віртуальная чытальная зала адкрыта для супрацоўніцтва з усімі бібліятэкамі і інфармацыйнымі цэнтрамі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання працы з імі.

Запрашаем да партнёрства!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам