ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы адзначылі самае мужнае свята ў годзе
24 лютага 1945 года. 75 дзён да Перамогі

Віртуальная чытальная зала НББ – юным даследчыкам

Віртуальная чытальная зала НББ – юным даследчыкам
Іншыя навіны

21 лютага 2020 г. у сярэдняй школе № 68 г. Мінска прайшла IV Адкрытая рэспубліканская вочна-завочная навукова-практычная канферэнцыя “На карысць Радзімы і чалавека!” з міжнародным удзелам.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, упраўленне па адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска, Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўдзельнікаў павіталі загадчык аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Марына Рудакоўская і галоўны спецыяліст Руслан Доўгі. Яны распавялі юным удзельнікам канферэнцыі аб магчымасцях віртуальнага выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі – тэматычнага сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” і праекце “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.

У канферэнцыі ўзялі ўдзел больш за 100 навучэнцаў 7–11 класаў школ і кадэцкіх вучылішч Мінска, абласных гарадоў, Жлобіна, Барысава, Ваўкавыска, Ганцавічаў, Мікашэвічаў і іншых беларускіх гарадоў, а таксама навучэнцы Спецыялізаванага ліцэя Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У рэжыме анлайн да канферэнцыі далучыліся навучэнцы кадэцкіх школ і карпусоў з Масквы і Тамбова.

На суд журы дзеці прадставілі свае даследчыя праекты, прысвечаныя захаванню гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг. і вывучэнню малой радзімы.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам