ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларускія артысты падтрымалі ўдзельнікаў конкурсу “Жывая класіка”
“Акадэмкніга” прапануе: кніжныя хіты гэтага лета

Віртуальная экскурсія ў аздараўленчым лагеры “Палітэхнік”

Віртуальная экскурсія ў аздараўленчым лагеры “Палітэхнік”
Іншыя навіны

15 і 16 жніўня ў аздараўленчым лагеры “Палітэхнік”, размешчаным у маляўнічым кутку Мінскага раёна, адбылася выязная віртуальная экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Дзецям у інтэрактыўнай форме было прапанавана азнаёміцца з цікавымі фактамі пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі, больш даведацца пра жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча, віртуальна зазірнуць у тыя куткі нашай краіны, з якімі было звязана жыццё пісьменніка.

Palitechnik_4.jpg

З велізарнай цікавасцю дзяўчаткі і хлопчыкі паглядзелі анімацыйны фільм “Аповесць мінулых гадоў” пра гісторыю паходжання гербаў гарадоў Мінска і Рагачова, прынялі актыўны ўдзел у выкананні творчых заданняў і адказалі на ўсе пытанні віктарыны.

Увазе экскурсантаў быў прадстаўлены кніжны агляд твораў Уладзіміра Караткевіча розных гадоў, а таксама выданні пра Мінск, Рагачоў, Оршу з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.

У канцы экскурсіі ўсіх чакалі памятныя сувеніры.

Замовіць выязную віртуальную экскурсію з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Маўра, Уладзіміра Караткевіча можна па тэлефонах: (8 017) 293 28 53, 293 29 66.

Запрашаем аздараўленчыя лагеры да супрацоўніцтва!

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам