ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Каштоўная калекцыя перададзена ў дар галоўнай бібліятэцы Румыніі
Рым і Ватыкан прынялі ў дар выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”

Візіт дэлегацыі Малайзіі

Візіт дэлегацыі Малайзіі
Іншыя навіны

19 снежня ў рамках афіцыйнага візіту бібліятэку наведаў спікер Палаты прадстаўнікоў парламента Малайзіі Пандыкар Амін Мулія.


Нацыянальная бібліятэка Беларусі, з’яўляючыся найбуйнейшай кніжнай скарбніцай краіны, найбольш поўна раскрывае яе культурны патэнцыял. Ганаровыя госці з Малайзіі пераканаліся ў гэтым падчас азнаямленчай экскурсіі – яны даведаліся пра гісторыю бібліятэкі, ацанілі яе магчымасці як магутнага інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра.

Асабліва ўразіла членаў дэлегацыі наведванне музея кнігі, дзе Пандыкар Амін Мулія пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам