ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віртуальная чытальная зала для школьнай адукацыі
Музейныя заняткі “Францыск Скарына”

Візіт дэлегацыі Малдовы

Візіт дэлегацыі Малдовы
Іншыя навіны

28 сакавіка бібліятэку наведала дэлегацыя Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Малдова на чале з генеральным пракурорам Эдуардам Харунжанам.

Падчас экскурсіі ганаровыя госці пазнаёміліся з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, ацанілі архітэктурныя асаблівасці будынка і яго патэнцыял як найбуйнейшага інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра.

Члены дэлегацыі наведалі Круглую залу, аглядную пляцоўку і музей кнігі. Асабліва гасцей уразілі рарытэты з калекцыі рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх кніг, а таксама арыгінальныя выданні Францыска Скарыны, якія з’яўляюцца найкаштоўнейшай спадчынай кніжнай культуры Беларусі.

Таксама госці пазнаёміліся з выстаўкай мастацкіх галаграм “Асвета. Пазнанне. Прагрэс”, якая адлюстроўвае лепшыя дасягненні беларускіх вучоных у галіне галаграфіі. Сярод экспанатаў – галаграмы музейных каштоўнасцей, хрысціянскіх рэліквій, атрыбутыка Вялікай Айчыннай вайны, а таксама скарбы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Біблія” Францыска Скарыны (Прага, 1517–1519), “Евангелле” Пятра Мсціслаўца (Вільня, 1575), “Новы запавет і Псалтыр” (Куцеін, 1652).

Напрыканцы сустрэчы гасцям быў перададзены памятны падарунак.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам