ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на ХХV ММКВК
Аляксандр Карлюкевіч: у айчынным кнігавыданні не хапае адкрыццяў

Візіт дзяржсакратара Міністэрства культуры і інфармацыі Сербіі

Візіт дзяржсакратара Міністэрства культуры і інфармацыі Сербіі
Іншыя навіны

27 лютага бібліятэку наведаў Дзяржаўны сакратар Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Сербія Аляксандр Гаёвіч.

Візіт адбыўся ў рамках удзелу сербскай дэлегацыі на чале з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Сербія Аляксандрам Гаёвічам у мерапрыемствах XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. У гэтым годзе Сербія – ганаровы госць юбілейнага кніжнага форуму.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі правёў для госця аглядную экскурсію, падчас якой пазнаёміў яго з гісторыяй установы, архітэктурай і інфармацыйнымі рэсурсамі галоўнага кнігасховішча краіны.

Ключавымі пунктамі экскурсійнага маршруту сталі Круглая зала, аглядная пляцоўка, музей кнігі і выстаўка мастацкай галаграфіі “Асвета. Пазнанне. Прагрэс”. Экспазіцыя не толькі адлюстроўвае дасягненні беларускіх вучоных у галіне галаграфіі, але і знаёміць з гісторыяй і культурай Беларусі. Сярод прадстаўленых галаграфічных экспанатаў – музейныя каштоўнасці, атрыбутыка Вялікай Айчыннай вайны, хрысціянскія рэліквіі, а таксама скарбы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі – “Біблія” Францыска Скарыны (Прага, 1517–1519 гг.), “Евангелле” Пятра Мсціслаўца (Вільня, 1575 г.), “Новы Запавет і Псалтыр” (Куцеін, 1652 г.).

На заканчэнне сустрэчы Раман Матульскі ўручыў Аляксандру Гаёвічу памятны падарунак.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам