ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Запрашаем на ўрачыстае адкрыццё ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Кандрусевіч”

Візіт групы прадстаўнікоў беларускага замежжа з 9 еўрапейскіх краін

Візіт групы прадстаўнікоў беларускага замежжа з 9 еўрапейскіх краін
Іншыя навіны

24 красавіка Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала група з 15 чалавек – кіраўнікоў беларускіх аматарскіх калектываў мастацкай творчасці з Арменіі, Італіі, Літвы, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі.

З 22 па 28 красавіка замежныя госці праходзяць творчую стажыроўку на базе ўстаноў культуры і адукацыі нашай краіны. Стажыроўка арганізавана Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі на 2016–2020 гг.”.

Падчас візіту галоўны бібліёграф аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Людміла Гарбачова пазнаёміла нашых суайчыннікаў з архітэктурнымі асаблівасцямі і мастацкім афармленнем будынка бібліятэкі, яе актыўнай і разнастайнай сацыякультурнай дзейнасцю. Асаблівую цікавасць выклікала інфармацыя пра беларусазнаўчыя электронныя інфармацыйныя рэсурсы, генераваныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, а таксама пра магчымасці віртуальных сэрвісаў па інфармацыйным абслугоўванні карыстальнікаў у аддаленым рэжыме.

Загадчыца аддзела экскурсійна-метадычнай работы Людміла Камароўская расказала наведвальнікам пра новы праект бібліятэкі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам