14 верасня, напярэдадні Дня бібліятэк, маладыя спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі наведалі з прафесійным візітам бібліятэку імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) Мінскай духоўнай акадэміі.
Адбылася сустрэча з рэктарам Мінскай духоўнай акадэміі архімандрытам Афанасіем (Сакаловым).
У рамках супрацоўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій перадаў у дар 230 выданняў з бібліятэчнага фонду акадэміі. Сярод выданняў – літаратура краязнаўчай, багаслоўскай, царкоўна-гістарычнай тэматыкі, выданні па гісторыі Беларусі, жыціі святых.
Падчас візіту Ілья Перчанка, загадчык бібліятэкі імя мітрапаліта Філарэта, распавёў пра асаблівасці яе працы, пазнаёміў з унікальнымі дакументамі з фонду.
Маладыя супрацоўнікі галоўнай бібліятэкі краіны агледзелі комплекс будынкаў Духоўнай акадэміі і наведалі Царкоўна-гістарычны музей Беларускай праваслаўнай царквы.
Матэрыял пададзены аддзелам камплектавання фондаў і прафсаюзным камітэтам НББ.