27 чэрвеня Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Рэспублікі Ангола Жоржэ Рэбелу Пінту Шыкоці.
З’яўляючыся найбуйнейшым сацыякультурным цэнтрам краіны, Нацыянальная бібліятэка прэзентуе самабытную культуру і багатую гістарычную спадчыну Беларусі. Удзельнікі дэлегацыі змаглі пераканацца ў гэтым падчас азнаямляльнай экскурсіі.
Наведванне Прэзідэнт-цэнтра, музея кнігі, агляднай пляцоўкі і іншых характэрных месцаў бібліятэкі дазволілі ганаровым гасцям з Анголы ацаніць архітэктурныя асаблівасці і мастацкае афармленне будынка, яго патэнцыял і магчымасці для арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў на вышэйшым узроўні.