ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018 года
Інфармацыйныя рэсурсы выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Візіт у Мінскую духоўную акадэмію

Візіт у Мінскую духоўную акадэмію
Іншыя навіны

21 сакавіка супрацоўнікі навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Мінскую духоўную акадэмію.

Госці азнаёміліся з выстаўкай бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі, наведалі царкоўна-гістарычны музей Беларускай праваслаўнай царквы і біблейскі кабінет кафедры біблеістыкі і тэалогіі. Сярод экспанатаў выстаўкі прадстаўлена і ўнікальнае факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, перададзенае ў дар Патрыяршым Экзархам акадэмічнай бібліятэцы.

Рэктар архімандрыт Сергій (Акімаў) правёў экскурсію па комплексе акадэмічных будынкаў і распавёў гасцям аб арганізацыі адукацыйнага працэсу і навукова-выдавецкай дзейнасці кафедраў. У біблійным кабінеце кафедры біблеістыкі і багаслоўя наведвальнікі даведаліся пра гісторыю фарміравання канону славяна-рускай Бібліі і яе першых рукапісных і друкаваных выданнях.

Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёміліся з выстаўкай рукапісных і факсімільных выданняў XI–XVII стст., арганізаванай у чытальнай зале акадэмічнай бібліятэкі да Дня праваслаўнай кнігі. Загадчык бібліятэкай Ілья Перчанка распавёў гасцям пра гісторыю фарміравання бібліятэчнага фонду і арганізацыю працы ў бібліятэцы цяпер. Бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі налічвае каля 60 тыс. адзінак захоўвання. Першапачатковы фонд бібліятэкі быў сфарміраваны з кніг, перададзеных Мінскай духоўнай акадэміі мітрапалітам Філарэтам (Вахрамеевым) (цяпер – Ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі), а таксама дзякуючы перадачы поўнага фонду бібліятэкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў фонд бібліятэкі акадэміі. У сховішчах захоўваюцца кнігі XVII–XIX стст. У фондзе прадстаўлены навуковыя і навукова-папулярныя выданні па розных галінах навукі і рэлігіі, перыядычныя выданні, энцыклапедычная і навучальная літаратура, багаслоўскія даследаванні, тварэнні святых айцоў, мастацкая літаратура, выданні на старажытных і сучасных замежных мовах.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам