24 кастрычніка ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “Вясёлыя гісторыі”.
Мерапрыемства адкрылася прэзентацыяй на тэму “Прастаквашына і яго героі”. Дзеці з цікавасцю ўспаміналі рашучага і добрага дзядзьку Фёдара, гаспадарчага ката Матроскіна і бурклівага, але лагоднага Шарыка. Ну і, вядома ж, паштальёна Печкіна, які вельмі любіў часцяком піць гарбату з абаранкамі і цукеркамі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў віктарыне “Зіма ў Прастаквашыне”, разгледзелі кнігі на прапанаванай выстаўцы твораў Эдуарда Успенскага.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці намалявалі свае ілюстрацыі да кнігі “Прастаквашына”.