ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Завяршыўся VIII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Канферэнцыя ў Маскве “Кніжныя помнікі ў аспекце захаванасці” (+відэа)

Выдадзена “Інструкцыя па ўліку i захаванасці фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

Выдадзена “Інструкцыя па ўліку i захаванасці фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”
Іншыя навіны

Выйшла з друку “Інструкцыя па ўліку i захаванасці фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, якая ўстанаўлівае адзіныя правілы ўліку i захаванасці дакументаў, што складаюць фонды і калекцыі бібліятэкі.

ІНСТРУКЦЫЯ вызначае:

  • парадак паступлення дакументаў (у тым ліку электронных дакументаў сеткавага распаўсюджвання) у фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • асаблівасці ўліку розных відаў дакументаў, рэжым іх захавання, праверкі і спісання;

уключае:

  • аб’ёмісты змястоўны тэрміналагічны апарат – трактоўкі 44 паняццяў сферы фарміравання інфармацыйных рэсурсаў;

складаецца з наступных раздзелаў:

  • раздзел І “УЛІК БІБЛІЯТЭЧНАГА ФОНДУ”, дзе прадстаўлены пытанні ўліку асобных відаў дакументаў (кнігі, часопісы, выданні з працягам, газеты, нотныя выданні, выяўленчыя выданні, картаграфічныя выданні, аўдыявізуальныя дакументы, электронныя дакументы, мікраформы, неапублікаваныя дакументы), індывідуальнага ўліку дакументаў, сумарнага ўліку дакументаў, прыёму і перадачы новых паступленняў, выключэння дакументаў з фондаў НББ;
  • раздзел ІІ “ЗАХАВАНАСЦЬ БІБЛІЯТЭЧНЫХ ФОНДАЎ”, які раскрывае комплекс мерапрыемстваў для забеспячэння цэласнасці бібліятэчных фондаў і ўтрымання эксплуатацыйных якасцей дакументаў, асаблівасці размяшчэння, захоўвання і выкарыстання фондаў, праверку фондаў, матэрыяльную адказнасць карыстальнікаў, матэрыяльную адказнасць работнікаў бібліятэкі, справаводства ў арганізацыі ўліку фондаў.

Інструкцыя мае ў сваім складзе 27 дадаткаў.

Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Матэрыял пададзены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам