ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новыя партнёры РЗЭК бібліятэк Віцебскай вобласці
26 сакавіка 1945 года. 45 дзён да Перамогі

Выказваем падтрымку Італіі ў барацьбе з каранавірусам

Выказваем падтрымку Італіі ў барацьбе з каранавірусам
Іншыя навіны

З 26 па 31 сакавіка ўключна па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явіцца графічны малюнак у падтрымку Італіі з надпісам “Беларусь салідарна з італьянскім народам”.

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй урадам Італіі прымаюцца экстранныя меры па супрацьдзеянні каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Праз абставіны, якія склаліся, розныя краіны, акрамя афіцыйных слоў падтрымкі, далучыліся да альтэрнатыўных форм выказвання салідарнасці з Італіяй у выглядзе ілюмінацыі будынкаў, банераў, інсталяцый.

Фота і відэа: TUT.BY

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 65.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

10 Кра 2020

Памятаеце старую дзіцячую гульню ў “сакрэты”? Гульцы рабілі ў зямлі невялікія сховы, дзе пад шкельцам змяшчалі розныя дробныя “скарбы”, а потым выкрывалі іх і дэманстравалі толькі самым лепшым сябрам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

10 красавіка 1945 года. 30 дзён да Перамогі

10 Кра 2020

Весткі з франтоў. Аднаўленне выхаду газеты “Літаратура і мастацтва”. Узнагароджанне пісьменнікаў Беларусі. Адраджэнне опернага тэатра. Падрыхтоўка да Усесаюзнай мастацкай выстаўкі “Перамога”. Газеты: “Советская Белоруссия” (№ 64), “Звязда” (№ 65), “Літаратура і мастацтва” (№ 1), “Совецкая радзiма” Бабруйскай (цяпер скасаванай) вобласці (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

8 красавіка 1945 года. 32 дні да Перамогі

8 Кра 2020

Вызваленне гарадоў у Аўстрыі. Штурм горада і крэпасці Кёнігсберг. Весткі з Балтыйскага флоту. Вызваленне саюзнікамі нямецкіх гарадоў. Бітва за будучы ўраджай. Працоўныя пачыны і спаборніцтвы. Сяляне надзяляюцца землямі. Газеты: “Советская Белоруссия” (№ 63), “Звязда” (№№ 64, 65), “Совецкая радзіма” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

9 красавіка 1945 года. 31 дзень да Перамогі

9 Кра 2020

Узяцце горада і крэпасці Кёнігсберг. Падзеі пад Гановерам і Браўншвейгам. Ход пасяўной кампаніі на палях Беларусі. Газеты: “Советская Белоруссия” (№ 64), “Звязда” (№ 65), “Віцебскі рабочы” (№ 36).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

6 Кра 2020

Пакуль каранавірус шчыруе па планеце, пакінуўшы агаломшанымі мільёны ці нават мільярды людзей, некаторых стрэс і страх, наадварот, мабілізуюць, натхняюць на новыя творы. Так, вядомы італьянскі пісьменнік і фізік па адукацыі Паўла Джардана паспеў напісаць эсэ «Заражэнні» (з італьянскай літаральна «У заражэнні» / Nel contagio), прысвечанае каранавірусу.

Навіны бібліятэк

111