ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пра дарагія і асабліва каштоўныя набыткі – у эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і СТБ
Вольга Скалабан: Нацыянальная бібліятэка выступае гарантам якасці і надзейнасці інфармацыі

Вынікі ХХVIII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Іншыя навіны

15 чэрвеня 2020 г. загадам Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь № 93 зацверджаны вынікі XХVIII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».

У конкурсе прынялі ўдзел 35 публічных бібліятэк: 14 цэнтральных і 21 бібліятэка-філіял, сярод якіх 15 гарпасялковых і сельскіх. Згодна з загадам, бібліятэкі будуць прадстаўлены да ўзнагароджання.

У намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем»

Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)

  • Лёзненская цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Лёзненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Віцебскай вобласці
  • Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны дзяржаўнай установы культуры «Ашмянская раённая бібліятэка» Гродзенскай вобласці

Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)

  • Раённая дзіцячая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна»

Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)

  • Дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтральная гарадская бібліятэка г. Жодзіна» Мінскай вобласці

У намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы»

Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)
  • Дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы» Брэсцкай вобласці
  • Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства дзяржаўнай установы культуры «Свіслацкая раённая бібліятэка» Гродзенскай вобласці

Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)

  • Дзяржаўная ўстанова культуры «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка» Мінскай вобласці
  • Сялецкая сельская бібліятэка-філіял дзяржаўнай установы культуры «Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці

Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)

  • Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонская раённая бібліятэка» Гродзенскай вобласці 
  • Грабянецкая бібліятэка-клуб дзяржаўнай установы «Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка» Мінскай вобласці

У намінацыі
«За пошукавую і даследчую працу»

Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)

  • Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А. Макаёнка дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна»
  • Казлоўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Светлагорская раённая сетка бібліятэк» Гомельскай вобласці

Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)

  • Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава дзяржаўнай установы культуры «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці
  • Сасноўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Віцебскай вобласці

Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)

  • Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна дзяржаўнай установы «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля»
  • Лунінская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці

У намінацыі
«За падтрымку і развіццё чытання»

Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)

  • Дзяржаўная ўстанова культуры «Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Пранузы» Мінскай вобласці
  • Баранавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Чачота дзяржаўнай установы культуры «Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці

Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)

  • Дзяржаўная ўстанова культуры «Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа» Гродзенскай вобласці
  • Бабіцкая сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Чачэрская цэнтральная раённая бібліятэка» Гомельскай вобласці

Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)

  • Дрыбінская дзіцячая бібліятэка-філіял дзяржаўнай установы культуры «Дрыбінская бібліятэчная сетка» Магілёўскай вобласці
  • Астрынская гарпасялковая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі» Гродзенскай вобласці

Заахвочвальныя грашовыя прэміі
(10 базавых велічынь)

  • Іванаўская дзіцячая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава» Брэсцкай вобласці;
  • Філіял «Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.П. Гайдара» дзяржаўнай установы культуры «Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк» Гомельскай вобласці;
  • Філіял «Мастоўская раённая дзіцячая бібліятэка» дзяржаўнай установы культуры «Мастоўская раённая бібліятэка» Гродзенскай вобласці;
  • Заастравецкая сельская бібліятэка-філіял дзяржаўнай установы «Клецкая раённая цэнтральная бібліятэка» Мінскай вобласці;
  • Новасаматэвіцкая сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Бібліятэчная сетка Касцюковіцкага раёна» Магілёўскай вобласці;
  • Цэнтральная бібліятэка імя А.С. Пушкіна дзяржаўнай установы культуры «Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Віцебскай вобласці;
  • Дзяржаўная ўстанова культуры «Стаўбцоўская цэнтральная раённая бібліятэка» Мінскай вобласці; 
  • Макеевіцкая сельская бібліятэка-музей дзяржаўнай установы культуры «Клімавіцкая бібліятэчная сістэма» Магілёўскай вобласці;
  • Цэнтральная бібліятэка імя Я. Купалы дзяржаўнай установы «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска»;
  • Мачулішчанская пасялковая бібліятэка дзяржаўнай установы «Мінская раённая цэнтральная бібліятэка» Мінскай вобласці.

Пазнаёміцца з конкурснымі работамі пераможцаў можна тут.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам