ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рабочая нарада ў бібліятэцы
Дзіцячы пакой запрашае

Выніковае пасяджэнне журы рэспубліканскага конкурсу

Выніковае пасяджэнне журы рэспубліканскага конкурсу
Іншыя навіны

11 ліпеня ў бібліятэцы прайшло выніковае пасяджэнне журы Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.


Для ўдзелу ў конкурсе было накіравана больш за 90 работ ад бібліятэк устаноў адукацыі, прыналежных Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк Беларускай Праваслаўнай Царквы (БПЦ).

Лепшыя работы прынялі ўдзел у адборы на абласным і ведамасным узроўнях. Конкурсныя работы, якія занялі першыя і другія месцы сярод публічных бібліятэк Міністэрства культуры, бібліятэк устаноў адукацыі Міністэрства адукацыі і бібліятэк БПЦ былі прадстаўлены на суд кампетэнтнага журы рэспубліканскага этапа конкурсу. У выніку было намінавана 29 конкурсных работ, 15 вылучаны на заахвочванне.

У склад журы ўвайшлі: епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін (старшыня журы), галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В.А. Рынкевіч (сакратар журы), галоўны спецыяліст упраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь І.У. Булаўкіна, галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь С.У. Бацян, сакратар Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы Т.А. Самайлюк, загадчыца Цэнтральнай бібліятэкай Беларускага Экзархата С.Ф. Вінаградава і член Савета па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ Т.А. Квасава.

У ходзе пасяджэння рэспублiканскага журы былі вызначаны пераможцы ў чатырох намінацыях. Пасля зацвярджэння пратакола пасяджэння журы Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, інфармацыя пра пераможцаў будзе выстаўлена на афіцыйным сайце Беларускай Праваслаўнай Царквы, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ і сайце “Праваслаўныя бібліятэкі Беларусі”.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам