У рамках Года кнігі з 18 мая па 18 чэрвеня ў музеі кнігі ладзіцца “Выстаўка адной кнігі”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.
На выстаўцы будзе экспанавацца адно з найпрыгажэйшых выданняў XVIIІ ст. – “Камедыі і трагедыі” Францішкі Уршулі Радзівіл.
Кніга экспануецца надзвычай рэдка. Выстаўка з’яўляецца выключнай магчымасцю на ўласныя вочы ўбачыць старадрук, якога няма ў іншых музейных і бібліятэчных калекцыях Беларусі.
Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-27-22.
E-mail: pr@nlb.by