ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ура! Кніжны дождж прайшоў!
Да юбілею беларускага мастака

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага
Іншыя навіны

27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пленарнае пасяджэнне выставачна-асветніцкага мерапрыемства, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, і адкрыццё фотавыставы “Пецярбург Дастаеўскага”.

Арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі расійскай літаратуры імя У.І. Даля.

На мерапрыемстве выступілі генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, дырэктар дэпартамента музеяў і знешніх сувязей Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі Аляксандр Варанкоў, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі расійскай літаратуры імя У.І. Даля Дзмітрый Бак.

Удзельнікі пленарнага пасяджэння прадставілі свае даклады і абмеркавалі творчасць Ф.М. Дастаеўскага ў культуры сучасных Беларусі і Расіі, узнялі пытанні аб вывучэнні, захаванні і папулярызацыі творчай спадчыны ў нацыянальным кантэксце. Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выступіў намеснік генеральнага дырэктара кандыдат культуралогіі Аляксандр Суша.

У рамках выставачна-асветніцкага мерапрыемства адбылося і адкрыццё выставы “Пецярбург Дастаеўскага”. Экспазіцыя складаецца з дзвюх вялікіх калекцый фатаграфій Віктара Малчанава і Леаніда Цыпкіна. Іх творчасць ілюструе Пецярбург ХХ стагоддзя – з яго ўнікальнай архітэктурай, дамамі, свабоднымі ад сучасных шыльд, а таксама прахожымі, знешні выгляд якіх стаў для нас незвычайным. Менавіта ў гэтым горадзе захавалася больш за ўсё мемарыяльных месцаў, звязаных з Дастаеўскім: тут разгортваецца дзеянне трох з пяці раманаў “вялікага пяцікніжжа” і значнай часткі малой прозы. Цэласны, панарамны вобраз горада Дастаеўскага і герояў яго твораў складаецца дзякуючы фотаматэрыялам са збору Дзяржаўнага музея гісторыі расійскай літаратуры імя У.І. Даля.

Фотавыстава – спроба максімальна наблізіцца да адчування горада маладосці Дастаеўскага і яго творчага станаўлення, горада яго катастрофы і вяртання, смерці і неўміручасці. Прайсціся па ўсіх захаваных пецярбургскіх адрасах пісьменніка і самых вядомых маршрутах яго герояў можна будзе на працягу двух тыдняў (з 27 ліпеня па 8 жніўня 2021 г.).

Экспазіцыя даступна да прагляду ў кальцавым калідоры 3-га паверха.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам