ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
6 жніўня – дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі
Да 180-годдзя загадкавага Альгерда Абуховіча

Вывучаем расліны разам з Гары Потэрам

Вывучаем расліны разам з Гары Потэрам
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка мае ў сваіх фондах “Гербарыі” XV–XVІ стагоддзяў. У старадруках можна знайсці выявы раслін, якія вывучаў на занятках зеллязнаўства Гары Потэр.

– Потэр! – раптоўна сказаў Снэйп. – Што я атрымаю, калі дадам цёрты корань асфадэля ў раствор палыну горкага?…

– Я не ведаю, сэр, – адказаў Гары.

(З кнігі “Гары Потэр і філасофскі камень”)

Удзельнікі творчага даследавання “Самы час ствараць гербарый!” будуць ведаць адказ на пытанне настаўніка са школы чарадзейства і магіі “Хогвартс”. Яны могуць разглядаць электронныя копіі “Гербарыяў” на партале бібліятэкі і вывучаць расліны.

Выява асфадэля змешчана ў “Гербарыі”, выдадзеным у 1484 г. Побач з друкаванай лацінскай назвай – рукапісная на польскай мове “złotogłów”. Гэты запіс зрабіў чытач больш за сто гадоў таму. Чыя гэта рука, мы не ведаем, але дакладна вядома, што кніга належала Радзівілам і захоўвалася ў бібліятэцы Нясвіжскага замку.

Rasliny-i-Hary-1.jpg

У гербарыях можна адшукаць таксама выяву палыну (на лацінскай мове – “аrtemisia”). У “Гербарыі”, які выйшаў у 1484 г. у Майнцы, пасля друку гравюра была размалявана ад рукі зялёным колерам, а кветкі – жоўтым.

 Rasliny-i-Hary-2.jpg

“Гербарый”, выдадзены ў 1509 г. у Венецыі, утрымлівае 150 гравюр лекавых раслін, сярод якіх – выява палыну. Удзельнікам даследавання будзе нескладана адшукаць палын для стварэння гербарыя. У Беларусі расліна расце на сухіх лугах, пясках, у агародах, садах, каля жылля.

Rasliny-i-Hary-3.jpg

У кнізе Джаан Кэтлін Роўлінг “Гары Потэр і філасофскі камень” ёсць раздзел “Настаўнік зеллязнаўства”, дзе можна шмат цікавага дазнацца пра чароўныя расліны. Кнігу можна пачытаць у Нацыянальнай бібліятэцы на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Пра творчае даследаванне “Самы час ствараць гербарый!” глядзіце таксама ў праграмах навін:


Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства ў рамках праектаў “У госці да кніг” і “Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі”.

Навіны

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

18 Вер 2020

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай

18 Вер 2020

18 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, старшага сяржанта медыцынскай службы, блакадніцы Ленінграда.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

17 верасня – 190 гадоў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага

17 Вер 2020

У верасні 1830 г. на адной з нарад у гродзенскага генерал-губернатара было прынята рашэнне аб заснаванні ў горадзе Гродна бібліятэкі, якая стала першай публічнай бібліятэкай на сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Па старонках беларускага календара

111