ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новая платформа Znanium.com у віртуальнай чытальнай зале
Як гэта сказаць па-...?

Вывучаем Скарыну з дапамогай творчасці

Вывучаем Скарыну з дапамогай творчасці
Іншыя навіны

31 кастрычніка ў музеі кнігі прайшлі заняткі, прысвечаныя першадрукару Францыску Скарыну. Асновай для іх сталі інавацыйныя распрацоўкі па стварэнні макета навукова-папулярнай кнігі, якія ажыццяўляюцца ў рамках праекта “У госці да кніг”.

З дапамогай заданняў удзельнікі заняткаў разважалі, кім быў Скарына і адкрылі для сябе, што не толькі першадрукаром, а ўніверсальнай асобай: кнігавыдавец, кніжны дызайнер, мастак-гравёр, прадпрымальнік, піяр-менеджар, кнігазнаўца, філолаг, перакладчык, пісьменнік, паэт, тэолаг, філосаф, правазнаўца, батанік, урач, садоўнік, падарожнік, гуманіст, асветнік, патрыёт, наватар... Скарына быў рознабакова таленавітым чалавекам з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, шмат вучыўся і працаваў, вёў разнастайнае навуковае, творчае і грамадскае жыццё. Школьнікі выканалі заданне, у ходзе якога вызначалі шматлікія іпастасі Скарыны.

Францыск Скарына пераклаў на беларускую мову і надрукаваў кнігі Бібліі. Да кожнага выдання ён змясціў прадмовы і пасляслоўі, якія сведчаць аб вялікім пісьменніцкім таленце першадрукара. Удзельнікі заняткаў чыталі цытаты з твораў Скарыны, у якіх ён піша пра важнасць чытання Бібліі, а таксама пра любоў да навучання, роднай мовы і радзімы. Упадабаныя ўрыўкі школьнікі аформілі ў выглядзе плакатаў.

На занятках былі апрабаваны матэрыялы, якія ўвойдуць у кнігу па гісторыі кніжнай культуры з інфармацыяй і творчымі заданнямі для дзяцей і моладзі.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Калядная зорка

4 Сне 2020

Новы год і Раство – бадай што самыя чаканыя даты сусветнага календара. Нягледзячы на тое, што для паловы насельніцтва нашай планеты гэтыя святы прыпадаюць на халодную пару года, складана прыгадаць больш цёплую і ўтульную атмасферу ў дамах і на вуліцах.

Кніжныя выстаўкі

4 Сне 2020

Выдавецкі дом “Звязда” зноў радуе чытачоў новымі кнігамі. Распавядзём пра чатыры навінкі. Тэматычны дыяпазон часткова класічны: дзіцячыя кнігі і літаратура пра вайну, аднак адно з выданняў – даніна памяці адметнаму беларускаму паэту, які, на жаль, даволі рана пайшоў з жыцця.

Навіны бібліятэк

3 Сне 2020

28 лiстапада 1923 года ў мiнскiм камсамольскiм клубе «КIМ» сабралiся шэсць маладых пiсьменнiкаў: Мiхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровiч, Язэп Пушча – i вырашылi стварыць лiтаратурнае аб'яднанне, якое ўвойдзе ў гiсторыю беларускай лiтаратуры пад назвай «Маладняк».

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

28 Ліс 2020

“Маладняк” – цяпер так магла б абазвацца якая-небудзь каляфутбольная брыгада з прэтэнзіяй, а 95 гадоў таму маладыя літаратары назвалі так сваё аб’яднанне. У шэрагах “Маладняка” былі такія вядомыя пісьменнікі, як Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Міхась Лынькоў, Кандрат Крапіва, Пятро Глебка, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Кузьма Чорны, Ян Скрыган, Пятрусь Броўка, Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча і многія іншыя. Маладыя, моцныя, амбітныя і таленавітыя творцы з неймавернай энергіяй узяліся за справу стварэння новай культуры. Пры гэтым іх інтарэсы не абмяжоўваліся выключна літаратурай.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Як зберагчы кнігі?

2 Сне 2020

Усе мы любім чытаць у доўгія зімовыя вечары. Тамы Тургенева, Пушкіна і Дастаеўскага напэўна туляцца на паліцах хатніх бібліятэк, чакаючы сваёй гадзіны. І вось, шурпатая вокладка, пах старой паперы і... аселы пыл, які псуе ўвесь настрой.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111