ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Курс лекцый “Сакрэты стылю” завершаны
Новы нарматыўны дакумент для бібліятэк Беларусі

Выязная экскурсія да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Выязная экскурсія да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай  Айчыннай вайны
Іншыя навіны

Напярэдадні трагічнай даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны  супрацоўнікі аддзела экскурсійна-метадычнай работы правялі для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Брыганціна” шэраг выязных віртуальных экскурсій з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па тэме “Помнім боль і страты  твае, Беларусь…”.

Экскурсанты змаглі здзейсніць невялікую віртуальную вандроўку па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, пазнаёміцца з асноўнымі фактамі з жыцця беларускіх пісьменнікаў-франтавікоў А. Куляшова, П. Панчанкі, М. Танка і І. Шамякіна, выставай кніг з нашых фондаў, копіямі рукапісных баявых лісткоў ваеннай пары. Акрамя таго, выхаванцам было прапанавана выканаць інтэрактыўныя заданні, скласці пазлы з выявамі агітплакатаў ваеннага часу, пачытаць услых вершы на ваенную тэму.

Vyjezd_16.06-4.jpg

Запрашаем вас таксама стаць удзельнікамі экскурсій цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаных жыццю і творчасці А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, І. Шамякіна, В. Быкава, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, К. Крапівы, Я. Маўра, М. Зарэцкага, У. Караткевіча, Ф. Багушэвіча, М. Шагала, Ф. Скарыны, князёўны Рагнеды, святой Еўфрасінні Полацкай, і экскурсіі з элементамі тэатралізацыі “Дакрануцца да казкі”.

Заяўкі прымаюцца з 10.00 да 18.00 з панядзелка да суботы.

Тэлефоны для запісу: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам