ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кнігі, якія ён надрукаваў, данеслі праз стагоддзі ягонае імя
Максіма Багдановіча выдадуць на таджыкскай мове

XVI Міжнародны кангрэс славістаў праходзіць у сталіцы Сербіі

XVI Міжнародны кангрэс славістаў праходзіць у сталіцы Сербіі
Іншыя навіны

20–27 жніўня ў Бялградзе праходзіць XVI Міжнародны кангрэс славістаў – буйны навуковы форум, прысвечаны праблемам развіцця славянскіх моў, літаратур, культур у іх узаемадзеянні, які праводзіцца кожныя пяць гадоў з 1929 года.

Бялград у 2018 годзе стаў цэнтрам сусветных славістычных даследаванняў. Асноўная праца кангрэса сканцэнтравана ў наступных кірунках:

  • мова;
  • літаратура, культура, фальклор;
  • пытанні славістыкі;
  • сербская славістыка (спецыяльная тэма кангрэса).

Папярэдні форум славістаў прайшоў у 2013 годзе ў Мінску. Тады Бошка Сувайціч, якога абралі старшынёю Міжнароднага камітэта славістаў, адзначыў, што арганізацыя з'езда – вялікая адказнасць: "Гэта вельмі складаная праца, калі мець на ўвазе крызіс славістыкі – як акадэмічнай дысцыпліны, так і гуманітарнай навукі. Але мы гатовыя прыняць форум у Бялградзе". Ад імя сербскай дэлегацыі прафесар выказаў вялікую падзяку арганізатарам XV Міжнароднага кангрэса славістаў за выдатнае правядзенне форуму, падкрэсліўшы, што вопыт беларускіх калег дапаможа ў арганізацыі сустрэчы ў Бялградзе.

Удзел у кангрэсе прыняў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Падчас навуковых мерапрыемстваў чакаецца абмеркаванне супрацоўніцтва з замежнымі бібліятэкамі, навучальнымі і навуковымі ўстановамі ў кірунку славістыкі.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам