ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Майстэрства жыць разам: як дамаўляцца з блізкімі людзьмі?
Прэзентацыя інвестыцыйных праектаў бібліятэкі ў рамках XVIII ММКВК

XVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

XVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
Іншыя навіны

9–13 лютага Нацыянальная бібліятэка Беларусі традыцыйна брала ўдзел у XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа”.


Кніжная выстаўка ў Мінску з кожным годам карыстаецца ўсё большым аўтарытэтам, што пацвярджае пастаянны рост колькасці краін-удзельніц, а таксама наведвальнікаў. Сёлета свае стэнды прадставілі 605 экспанентаў з 23 краін. Ганаровым госцем выстаўкі выступіла Германія, якая пазнаёміла наведвальнікаў з кніжнымі навінкамі, творамі сучасных аўтараў і ў першую чаргу выданнямі на нямецкай мове.

На экспазіцыйна-выставачным стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі было прадстаўлена больш за 50 інфармацыйных выданняў. Наведвальнікі выстаўкі пазнаёміліся з друкаванай прадукцыяй (матэрыяламі канферэнцый, бібліяграфічнымі паказальнікамі, выданнямі, папулярызуючымі фонд бібліятэкі) і электроннымі выданнямі: базамі даных па гісторыі, культуры, мастацтве Беларусі, як бібліяграфічнымі, так і паўнатэкставымі.

10 лютага на галоўным стэндзе выставачнага цэнтра “БелЭкспа” адбылася прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і паслуг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Таксама ў гэты дзень у рамках XVІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло пасяджэнне круглага стала “Роля ўстаноў адукацыі, выдавецтваў і бібліятэк у развіцці чытання”.

11 лютага на стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшла прэзентацыя інвестыцыйных праектаў у галіне захавання і папулярызацыі нацыянальнай кніжнай спадчыны.

У рамках правядзення выстаўкі Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь і Інстытут імя Гётэ ў Мінску перадалі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сертыфікат на атрыманне калекцыі літаратуры па экалагічнай архітэктуры “Солнечные перспективы. Зелёная архитектура сегодня!”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі як рэспубліканскі інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр паказала сябе выдатным выдаўцом і не саступала па якасці выдавецкай прадукцыі іншым удзельнікам выстаўкі-кірмашу.

За актыўны ўдзел і цікавую экспазіцыю Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзнагароджана дыпломам.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам