ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Алесь Суша – Алесь Карлюкевіч: скарынаўскі грунт
Талент па-беларуску: сустракаем лаўрэатаў Прэзідэнцкай прэміі

Юбілей да юбілею

Юбілей да юбілею
Іншыя навіны

У рамках святкавання 100-годдзя беларускай міліцыі навучэнцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, кадэцкіх вучылішч, спецыялізаваных ліцэяў наведалі з экскурсіяй Нацыянальную бібліятэку Беларусі.


Будучыя абаронцы Радзімы пазнаёміліся з галоўнымі славутасцямі будынка, загадалі жаданне каля гранітнага фантана, страявым крокам прайшліся па шкляной падлозе, даведаліся пра незвычайную сістэму дастаўкі літаратуры ў бібліятэцы.

У музеі кнігі разам з экскурсаводам маладыя людзі ўзгадалі яшчэ пра адзін юбілей – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, убачылі арыгіналы выданняў Францыска Скарыны і іншыя рарытэты з фондаў бібліятэкі. А ў канцы экскурсіі палюбаваліся панарамай вячэрняга горада з вышыні птушынага палёту.

І, канечне, сфатаграфаваліся ўнутры самага вялікага дыямента нашай краіны – “дыямента ведаў”.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам