ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З кагорты маладнякоўцаў: новы віртуальны раздзел да 115-годдзя паэта У. Хадыкі
Кніжныя прафесары сталі энцыклапедыстамі

З экскурсанта – у карыстальнікі. Праз 7 гадоў

З экскурсанта – у карыстальнікі. Праз 7 гадоў
Іншыя навіны

Будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – сімвал Мінска – ужо больш за 13 гадоў наведваюць жыхары і госці нашай сталіцы.

У 2011 годзе супрацоўнікі аддзела экскурсійна-метадычнай работы распрацавалі экскурсію “Дзень нараджэння ў бібліятэцы”. Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала адной з першых устаноў культуры, дзе пачалі праводзіць падобныя мерапрыемствы. Дзеці і бацькі атрымалі магчымасць не проста адзначыць сямейнае свята ва ўтульным будынку, але і далучыць дзіця да чытання. Каб наведванне галоўнай бібліятэкі краіны стала для імянінніка запамінальнай падзеяй, у маршрут экскурсіі была ўключана забаўляльная праграма ў дзіцячым гульнявым пакоі, наведванне агляднай пляцоўкі і музея кнігі. Дзеці і бацькі пакідалі пажаданні ў “Кнізе імянінніка”, якая была створана супрацоўнікамі аддзела.

За 8 гадоў з моманту распрацоўкі экскурсіі нашы першыя імяніннікі выраслі. Пазнаць іх, калі сустрэнеш у бібліятэцы ў якасці чытачоў, можна з цяжкасцю. Але, як паказаў час, яны пра нас не забываюць. “Добры дзень, а дзе можна знайсці «Кнігу імянінніка»?” – з такім пытаннем у аддзел экскурсійна-метадычнай работы звярнулася маладая дзяўчына. Аказалася, што яе імя Анастасія Акуліч, а на экскурсіі “Дзень нараджэння ў бібліятэцы” яна пабывала 12 чэрвеня 2012 года. Вось гэта сюрпрыз!

Мы прынеслі Анастасіі “Кнігу імянінніка” і задалі некалькі пытанняў.

– Анастасія, раскажыце пра сябе. Чым вы займаецеся?

– На дадзены момант я студэнтка 2-га курса Вышэйшай школы эканомікі. Вучуся ў Маскве па спецыяльнасці “сусветная эканоміка”.

– Як узнікла ідэя вярнуцца ў Нацыянальную бібліятэку праз 7 гадоў і знайсці “Кнігу імянінніка”?

– Тады, падчас экскурсіі, мне распавялі, што пасля 16-ці гадоў можна стаць чытачом Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і ўбачыць памятны запіс у “Кнізе імянінніка”. У гэтай кнізе мая мама напісала пра маё жаданне стаць чытачом праз пяць гадоў (мне тады было 11). Я так і планавала, але не выйшла: падрыхтоўка да паступлення ў ВНУ і іншыя абставіны. А цяпер мне трэба пісаць курсавую працу па тэме, звязанай з Беларуссю. Таму я вырашыла запісацца ў Нацыяналку і знайсці неабходную мне інфармацыю.

– Але сёння можна ўжо ў 14 гадоў стаць карыстальнікам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

– Да? Я пра гэта не ведала!

– Для вас і вашых гасцей гэта быў першы візіт у Нацыянальную бібліятэку Беларусі? Як вы даведаліся аб экскурсіі “Дзень нараджэння ў бібліятэцы” і чаму вырашылі адзначыць сваё свята ў нас?

– Так, тады я ўпершыню прыйшла ў Нацыянальную бібліятэку. Экскурсія – гэта падарунак цёткі на мой дзень нараджэння. Яна ведала, што я вельмі люблю чытаць, люблю кнігі. Таму яна зрабіла мне такі сюрпрыз.

– Экскурсія ў падарунак была сюрпрызам?

– Так, я не чакала гэтага. На 11-годдзе ў мяне былі і іншыя падарункі, якія я нават і не ўспомню зараз. Але гэты падарунак-сюрпрыз я запомніла на ўсё жыццё.

– Хто быў з вамі ў той дзень?

– На экскурсіі са мной былі мама, тата, мая сястра і іншыя госці.

– Якія ўспаміны і ўражанні засталіся, што больш за ўсё запомнілася?

– Усім вельмі спадабалася экскурсія. Калі мы падняліся на аглядную пляцоўку паглядзець на Мінск з вышыні птушынага палёту, то ўбачылі горад зусім іншым. У Мінску не так шмат высокіх будынкаў, а тым больш будынкаў з назіральнай пляцоўкай, на якую могуць падняцца наведвальнікі. Нават на коле агляду няма магчымасці доўга знаходзіцца на самым версе. А на агляднай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі можна не спяшаючыся прагуляцца і палюбавацца відамі горада. Дарэчы, я жыву недалёка, таму змагла нават убачыць свой дом. Я памятаю, што нас вельмі ўразіла дастаўка кніг. І тое, што ў “алмазе” знаходзіцца столькі дакументаў. Пры гэтым з масы ўсіх кніг, часопісаў і г.д. трэба абраць патрэбны дакумент і даставіць да чытача такім незвычайным спосабам – гэта проста дзівіць! Вядома, запомніўся музей кнігі, у якім можна ўбачыць рэдкія выданні.

– Ваша жаданне стаць карыстальнікам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі споўнілася. Што гэта значыць для вас?

– Цяпер у мяне ёсць магчымасць карыстацца інфармацыйнымі рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі. Тут можна атрымаць шмат карыснай інфармацыі. Акрамя таго, можна працаваць і аддалена. У дзяцінстве бібліятэка асацыюецца больш з мастацкай літаратурай, а цяпер разумееш, што тут вельмі шмат дакументаў і баз даных, якія могуць дапамагчы ў вучобе. Можна сказаць, што экскурсія “Дзень нараджэння ў бібліятэцы” паспрыяла рэалізацыі маёй мары – стаць чытачом галоўнай бібліятэкі краіны.

– Вашы планы на будучыню?

– Цяжка сказаць. Як правіла, незапланаваныя падзеі пакідаюць найбольшыя ўражанні. Як, напрыклад, мая цяперашняя вучоба. У пачатку адзінаццатага класа я і не думала, што паеду вучыцца ў іншую краіну.

– Ці складана ў такім юным узросце жыць асобна ад родных, у іншай краіне?

– Безумоўна, гэта не проста. Дома лепш.

– Вы – малайчына! Мы шчыра жадаем вам вялікіх поспехаў у будучыні.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам