ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Свабоднае праграмнае забеспячэнне для стварэння краязнаўчых рэсурсаў бібліятэк
Рэстаўрацыйная майстэрня

Захаванасць дакументаў як залог якаснага задавальнення чытацкіх запытаў

Захаванасць дакументаў як залог якаснага задавальнення чытацкіх запытаў
Іншыя навіны

Ва ўмовах дэфіцыту фінансавання, недахопу плошчаў для размяшчэння фондаў, зніжэння экзэмплярнасці закупляемых дакументаў, пагаршэння якасці паперы і спажывецкіх характарыстык выдавецкай прадукцыі ўзрастае пагроза зніжэння колькаснага і якаснага складу бібліятэчных фондаў. Без актыўнай працы па забеспячэнні захаванасці бібліятэчных фондаў значная частка дакументаў можа быць незваротна страчана.

22 кастрычніка ў рамках VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” прайшоў круглы стол “Забеспячэнне захаванасці нацыянальных дакументаў на папяровай аснове: асноўныя працэсы і іх кадравае забеспячэнне” (мадэратары: Бярозкіна Н.Ю., кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Пшыбытка В.В., начальнік цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі). Абмяркоўваліся актуальныя на сённяшні дзень пытанні арганізацыі захаванасці папяровых дакументаў, пераводу іх у электронны выгляд, кадравага забеспячэння спецыялістамі-рэстаўратарамі.

Zachavanasc dakumientau-1.jpg

Таксама былі разгледжаны прыярытэтныя напрамкі сумеснай дзейнасці бібліятэк, архіваў і ўстаноў адукацыі, звязаныя з павышэннем кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліятэк у галіне захаванасці дакументаў на папяровай аснове, падрыхтоўкай мастакоў-рэстаўратараў, неабходнасцю маніторынгу стану рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў у публічных бібліятэках Рэспублікі Беларусь.

У круглым стале ўзялі ўдзел спецыялісты бібліятэк, вышэйшых навучальных устаноў, а таксама арганізацый, якія спецыялізуюцца на рэстаўрацыі папяровых дакументаў.

Карысныя спасылкі:

  • Абсталяванне для стэрылізацыі кніг
  • Роля рэстаўратара ў алічбоўцы
  • Навучанне персаналу бібліятэк выкананню работ па дробнаму рамонту выданняў, выкарыстоўваючы даступныя і дапушчальныя метады і матэрыялы

    Матэрыял пададзены цэнтрам алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.

  • Навіны

    Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

    24 Кра 2024

    23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

    24 Кра 2024

    22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

    19 Кра 2024

    16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    22 Кра 2024

    16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Бібліятэкарам