ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Гутаркі з Нілам Гілевічам
Заслона таямніцы адкрываецца: названы імёны лаўрэатаў конкурсу “Францыск Скарына і сучаснасць”

Залатыя аўтографы на нябёсах

Залатыя аўтографы на нябёсах
Іншыя навіны

Пазалочаныя Колас і Маякоўскі, “скураныя” анёлы і гадзіннікавыя механізмы: выстаўка “два ў адным” адкрылася ў бібліятэцы.


18 кастрычніка ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адкрыўся літаратурна-мастацкі выставачны праект “Залатыя аўтографы на нябёсах”. У цэнтры задумы – сумесны літаратурна-мастацкі праект двух аўтараў, аб’яднаных асаблівым стаўленнем да Кнігі.

Ініцыятарам праекта выступіла Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка. Словы падзякі і асабліва цёплыя адносіны да яе супрацоўнікаў выказала першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава, падкрэсліўшы невычэрпны творчы патэнцыял калег з Гомеля.

Экспазіцыя “Залатыя аўтографы” знаёміць з творчасцю маладога італьянскага мастака беларускага паходжання Віталя Адзінцова, вядомага пад псеўданімам Эмануэль Хендрыкс. Распрацаваўшы ўнікальную аўтарскую тэхніку “сусальнае золата на чорным аргшкле”, ён стварыў серыю “залатых” партрэтаў легендарных пісьменнікаў, паэтаў і артыстаў, такіх як Купала, Пушкін, Разанаў, Лявонаў і інш. “З самага дзяцінства Віталь цікавіўся жывапісам і пасля пераезду ў Італію прадоўжыў займацца мастацтвам, – расказала маці мастака Наталля Адзінцова. – З 1997 па 2011 год сын скончыў школу мастацтваў, курсы сцэнаграфіі і курсы жывапісу Акадэміі выяўленчых мастацтваў. Яго настаўнікамі былі прафесары П. Ферары, П. Тэзары, І. Лецік”.

Асаблівую тэматычную выразнасць надало мерапрыемству шчырае, таленавітае майстэрства маладых акцёраў. Студэнты 4-га курса тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Дзмітрый Рубель, Андрэй Корзан, Павел Паўлюць, Вольга Мядзведзь і Аляксандр Грыбко выканалі творы вядомых паэтаў, выклікаўшы захапленне і бурныя авацыі гледачоў.

Другая экспазіцыя “Аўтографы на нябёсах” складаецца з аўтарскіх работ, у якіх у сімвалічным дыялогу паўстаюць выявы Анёлаў, Кнігі і Часу. У кампазіцыях, асноўным матэрыялам якіх з’яўляецца скура, выкарыстоўваюцца таксама фота на палатне і дзеючыя гадзіннікавыя механізмы. Аўтар кампазіцый – член Беларускага саюза мастакоў і Саюза пісьменнікаў Беларусі, намеснік дырэктара Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна – Алег Ананьеў падзякаваў усім стваральнікам і арганізатарам гэтага свята мастацтва. Да пытання “Чаму Анёлы, і чаму іх дванаццаць?” мастак падышоў па-філасофску: “Вера ў Анёла-захавальніка заўсёды суправаджае мяне па жыцці. Гэта вобраз вышэйшых сіл, якія прысутнічаюць у творчасці кожнага пісьменніка, мастака, акцёра. Прысутнічаюць штодня – усе дванаццаць месяцаў у годзе”.

Прыгледзеўшыся да работ, у кожнай з іх глядач зможа прачытаць паэтычныя радкі, тонка ўпісаныя аўтарскім росчыркам. “Залатая мара”, “залатыя далечы”, “залатая восень”, “залаты санет”… Высакароднае золата стала тонкай злучальнай ніткай паміж дзвюма экспазіцыямі, сімвалізуючы духоўнае багацце, скарбы культурнай спадчыны і агульначалавечыя каштоўнасці.

Выстаўка будзе доўжыцца да 18 лістапада 2016 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам