ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Заняткі “Францыск Скарына – наш першадрукар”
Стартавалі заняткі 1-га курса “Клуба кніжных прафесараў”

Заняткі 2-га курса “Клуба кніжных прафесараў”

Заняткі 2-га курса “Клуба кніжных прафесараў”
Іншыя навіны

Заснаваны ў 2016 годзе, сёння “Клуб кніжных прафесараў” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўяўляе сабой цэльны курс, прысвечаны вывучэнню кніжнай культуры.


З верасня 2016-га па май 2017 года дзеці наведвалі заняткі кожны месяц, каб пазнаёміцца з кніжнай спадчынай. За першы год навучання прайшло шмат цікавых сустрэч і размоў пра кнігі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі так пасябравалі адзін з адным і з бібліятэкай, што не захацелі расставацца. Па просьбе маленькіх кнігазнаўцаў быў арганізаваны 2-гі курс клуба, дзякуючы чаму падарожжа ў гісторыю кнігі для дзяцей працягваецца.

Сёлета праграма пачалася ў верасні і завершыцца ў маі. Заняткі ўключаюць інтэрактыўныя экскурсіі, пазнавальныя гутаркі, майстар-класы і творчыя заданні.

Атрыманню ведаў спрыяюць незвычайная музейная атмасфера, сяброўскія ўзаемаадносіны, дзе кожнае дзіця можа свабодна праявіць сябе, але ў той жа час усе захоплены агульнай справай. Дзеці становяцца не толькі гледачамі, якія вывучаюць прадметы ў вітрынах, але і актыўнымі ўдзельнікамі працэсу пазнання кнігі.

Першыя заняткі ў гэтым навучальным сезоне называліся “Інкунабулы”, на іх “маленькія прафесары” вывучалі старадрукі другой паловы XV стагоддзя.

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам