ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніга і аўтарскае права ў сучасным свеце
Цікавыя матэрыялы пра Змітрака Бядулю з Крайскай школы

Заняткі ў межах конкурсу “Малады беларускі экслібрыс”

Заняткі ў межах конкурсу “Малады беларускі экслібрыс”
Іншыя навіны

17 красавіка адбыліся першыя заняткі ў межах конкурсу “Малады беларускі экслібрыс” з мэтай падрыхтоўкі юных мастакоў да стварэння кніжных знакаў, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і 15-годдзю музея кнігі.

Падчас заняткаў удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй і сучаснай прасторай Нацыянальнай бібліятэкі і музея кнігі. Звярталася ўвага на адметныя элементы, якія можна адлюстраваць у конкурсным творы.

Дзеткі і бацькі ўбачылі гістарычныя экслібрысы бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў і бібліятэкі Івана Паскевіча.  На выставе “Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання” дэманструецца экслібрыс прыватнага кнігазбору Храптовічаў.

Экслібрысы дапамагаюць вывучаць гісторыю каштоўных кніжных калекцый і з'яўляюцца творамі мастацтва. У адной з чытальных залаў удзельнікі мелі магчымасць паглядзець шматлікія альбомы і каталогі экслібрысаў.

Наступныя заняткі адбудуцца 24 красавіка ў 15.00. Запрашаем усіх зацікаўленых!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Падведзены вынікі XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

14 Май 2021

14 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў анлайн рэжыме адбылося паседжанне журы па падвядзенні вынікаў XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ад радыё да падкаста: гісторыя агучанай літаратуры

14 Май 2021

Чытанне – не самае простае хобі. Яно займае шмат часу, бо не кожны можа засяродзіцца на кнізе ў вагоне метро, часам паглыбленне ў свет літаратуры павінна адбывацца ў вельмі асаблівых умовах, у цішыні і за зачыненымі дзвярыма. Побыт паглынае нас з галавой, а чытаць так хочацца! Вось і прыходзяць на дапамогу аўдыякнігі. Але адкуль яны ўзяліся і да чаго ўсё вядзе? Давайце паглядзім на гісторыю гэтага незвычайнага фармату літаратуры – аўдыя.

Аўтарскі погляд

13 Май 2021

Якім запомніўся Змітрок Бядуля па кароткіх звестках з падручнікаў і хрэстаматый? Калі арыентавацца толькі на школьную праграму, вобраз пісьменніка падаецца няпоўным. У яго шмат твораў на рэлігійную тэму, з якіх відаць, што літаратар добра ведаў Біблію, а хрысціянскае светаадчуванне было для яго натуральным. Так, піша пра нараджэнне Хрыста – і не ў рэчышчы высмейвання, а з пачуццём замілавання і захаплення, глыбокага перажывання рэлігійнага таемства.

Навіны бібліятэк

Віртуальная чытальная зала НББ для бібліятэк Віцебшчыны: інфармацыйныя рэсурсы і патэнцыял аддаленага абслугоўвання

13 Май 2021

Працягваем серыю віртуальных сустрэч з публічнымі бібліятэкамі з розных рэгіёнаў Беларусі. 13 мая прайшоў анлайн-семінар “Магчымасці выкарыстання рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў інфармацыйным бібліятэчным абслугоўванні карыстальнікаў бібліятэк Віцебскай вобласці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Літаратурныя смачнасці: 10 мастацкіх кніг з рэцэптамі

12 Май 2021

У дажджлівыя вясновыя дзянькі абавязкова хочацца чым-небудзь сябе пацешыць. Добры спосаб – заняцца любімым хобі, сустрэцца з сябрамі або... проста паесці. Пэўна ў вашым спісе любімых рэчаў пункт “смачная ежа” ідзе адразу пасля мастацкай літаратуры, а калі яны спалучаюцца, атрымліваецца цудоўны спосаб падбадзёрыць сябе і натхніць на будучыя здзяйсненні – можа, нават кулінарныя. Сёння мы паглядзім на дзесяць выдатных мастацкіх кніг, у якіх гатаванне мае важную ролю, а стравы абавязкова хочацца пакаштаваць. Падрыхтуйце хустачкі: ад некаторых апісанняў проста слінкі цякуць.

Аўтарскі погляд

Семінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”

12 Май 2021

У бібліятэцы скончыліся заняткі ў рамках семінара-практыкуму “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”, падчас якіх усе зацікаўленыя мелі ўнікальную магчымасць навучыцца чытаць кітабы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чырвоная кніга

12 Май 2021

13 мая ў музеі кнігі пачне працу выстава “Чырвоная кніга”. Галоўным экспанатам стане арт-кніга маладых беларускіх мастакоў Марыны Жвірбля і Фёдара Шурмялёва.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам
111