ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты збор сродкаў на помнік Змітраку Бядулю
Творчыя заняткі “Буслік у буслянцы”

Запрашаем да ўдзелу ў стварэнні навуковага зборніка “Здабыткі”

Запрашаем да ўдзелу ў стварэнні навуковага зборніка “Здабыткі”
Іншыя навіны

Сёлета плануецца выданне 26-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Важным напрамкам дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’яўляецца публікацыя даследаванняў па гісторыі кніжнай культуры Беларусі. Гэтай мэце ўжо 28 гадоў служыць штогадовы зборнік “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”, які быў заснаваны ў 1995 г. і на сёння з’яўляецца вядучым навуковым выданнем Рэспублікі Беларусь у галіне кнігазнаўства.

Зборнік “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі” з’яўляецца шматпрофільным рэцэнзаваным навуковым выданнем. Ён уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных навуках (бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве), гістарычных навуках (дакументалістыцы, дакументазнаўстве, архівазнаўстве, гістарыяграфіі, крыніцазнаўстве і метадах гістарычных даследаванняў) і культуралогіі.

Тэматычны ахоп зборніка ўключае праблемы вывучэння, захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыю рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, пытанні мастацтва кнігі, бібліяфільства, гістарычных кнігазбораў і правененцый.

Да публікацыі ў зборніку прымаюцца артыкулы, прысвечаныя дакументальным помнікам і гісторыі кніжнай культуры Беларусі, якія маюць навуковы характар і вызначаюцца навізной прадстаўленых вынікаў. Рэдакцыйная калегія пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для апублікавання. Парадак публікацыі ў зборніку прадугледжвае абавязковае рэцэнзаванне спецыялістамі з вучонай ступенню кандыдата ці доктара навук, якія прызначаюцца рэдкалегіяй.

Заяўкі на ўдзел і рукапісы артыкулаў прымаюцца рэдакцыяй да 1 верасня 2023 г. у электронным выглядзе на адрас электроннай пошты redkaja@nlb.by.

Патрабаванні да артыкулаў

Папярэднія выпускі зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі” можна набыць у кіёску на першым паверсе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Адрас рэдакцыі:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
220114, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116

Кантакты:
E-mail: redkaja@nlb.by
Тэлефоны: (8 017) 293 26 12293 27 83293 27 79
Кірэева Галіна Уладзіміраўна, Карнілава Таццяна Уладзіміраўна, Верас Нэлі Яўгеньеўна

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Камчацкага краю

20 Вер 2023

Візіт дэлегацыі з Камчацкага краю Расійскай Федэрацыі быў прымеркаваны да маючага адбыцца 170-годдзя Петрапаўлаўскай абароны – адной з найбольш значных падзей Крымскай вайны 1853–1856 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў

21 Вер 2023

Дыскусійная пляцоўка “Устойлівае развіццё бібліятэк ва ўмовах культурнай і лічбавай інтэграцыі” прайшла 14 верасня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгія дзеянняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем вас на новую экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы – “Таямніцы “алмаза ведаў”

21 Вер 2023

Падчас новай унікальнай экскурсіі госці не толькі пазнаёмяцца з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі, але і атрымаюць выключную магчымасць пабываць у самым яе сэрцы – на адным са шматлікіх паверхаў фондасховішча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Белая ластаўка Беларусі

20 Вер 2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам