ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”
Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”
Іншыя навіны

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Важным напрамкам дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’яўляецца публікацыя даследаванняў па гісторыі кніжнай культуры Беларусі. Гэтай мэце ўжо 25 гадоў служыць штогадовы зборнік “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”, які быў заснаваны ў 1995 г. і на сёння з’яўляецца вядучым навуковым выданнем Рэспублікі Беларусь у галіне кнігазнаўства.

Зборнік “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі” з’яўляецца шматпрофільным рэцэнзаваным навуковым выданнем. Ён уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных навуках (бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве), гістарычных навуках (дакументалістыцы, дакументазнаўстве, архівазнаўстве, гістарыяграфіі, крыніцазнаўстве і метадах гістарычных даследаванняў) і культуралогіі.

Тэматычны ахоп зборніка ўключае праблемы вывучэння, захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыю рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, пытанні мастацтва кнігі, бібліяфільства, гістарычных кнігазбораў і правененцый.

Да публікацыі ў зборніку прымаюцца артыкулы, прысвечаныя дакументальным помнікам і гісторыі кніжнай культуры Беларусі, якія маюць навуковы характар і вызначаюцца навізной прадстаўленых вынікаў. Рэдакцыйная калегія пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для апублікавання. Парадак публікацыі ў зборніку прадугледжвае абавязковае рэцэнзаванне спецыялістамі з вучонай ступенню кандыдата ці доктара навук, якія прызначаюцца рэдкалегіяй.

Заяўкі на ўдзел і рукапісы артыкулаў прымаюцца рэдакцыяй да 31 студзеня 2021 г. у электронным выглядзе на адрас электроннай пошты tacianasapieha@gmail.com і susha.ksenia@yandex.by.

Патрабаванні да артыкулаў.

Папярэднія выпускі зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі” можна набыць у кіёску на першым паверсе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Адрас рэдакцыі:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
220114, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116

Тэлефоны:
(8 017) 293 27 82 (Сапега Таццяна Андрэеўна, загадчыца сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства)
(8 017) 293 27 83 (Суша Ксенія Віктараўна, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства)

Е-mail:
tacianasapieha@gmail.com
susha.ksenia@yandex.by

Чытайце таксама:
Новы выпуск зборніка “Здабыткі”

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам