ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віртуальная выстаўка электронных выданняў
Візіт дэлегацыі Туркменістана

Запрашаем да супрацоўніцтва

Запрашаем да супрацоўніцтва
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў 2013 годзе плануе выпуск навукова-практычнага зборніка “Бібліятэчнае краязнаўства: тэрыторыя вялікіх магчымасцей і перспектыў”.


Дадзенае выданне будзе садзейнічаць абагульненню вопыту краязнаўчай работы бібліятэк, арганізацыі прафесійнага ўзаемадзеяння спецыялістаў гэтай галіны, выпрацоўцы навуковых падыходаў у рабоце з краязнаўчымі дакументамі, каардынацыі ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, грамадскіх бібліятэчных арганізацый, рэгіянальных інфармацыйных цэнтраў.

Запрашаем да супрацоўніцтва спецыялістаў, якія актыўна займаюцца краязнаўствам і рэгіянальнай бібліяграфіяй; выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў; прадстаўнікоў замежных бібліятэк, што ўдзельнічаюць у краязнаўчай рабоце.

Да публікацыі ў зборніку прымаюцца артыкулы навуковага і навукова-метадычнага характару. Рукапісы артыкулаў прымаюцца ў электронным выглядзе на адрас lihimovich@nlb.by.

Аб’ём разам з рэзюмэ, малюнкамі, здымкамі і да т.п. – да 10 старонак тэксту фармату А4, Times New Roman, 14 кегль, паўтарачны міжрадковы інтэрвал, тып файла rtf Microsoft Word. Мовы артыкулаў – беларуская, руская. Спіс выкарыстаных крыніц размяшчаецца ў канцы тэксту, спасылкі нумаруюцца паводле парадку цытавання, у тэксце артыкула парадкавыя нумары спасылак паказваюцца ўсярэдзіне квадратных дужак (напрыклад: [1], [2]). Ілюстрацыі падаюцца ў электронным выглядзе ў файлах фарматаў tiff, jpeg, gif, bmp, png з разрашэннем экрана 300 dpi.

Матэрыялы для публікацыі ў зборніку накіроўваюцца да 1 мая 2013 года. Будуць разгледжаны ўсе прапановы. Пра ўключэнне або адхіленне іх ад публікацыі аўтары апавяшчаюцца ў абавязковым парадку.

Каардынатар:
Ліхімовіч Вольга Уладзіміраўна, загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі.

Тэлефон: (8 017) 293 28 26.
E-mail: lihimovich@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам