ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Цытаты Уладзіміра Караткевіча
“Арт-Мінск 2020” у Нацыянальнай бібліятэцы

Запрашаем далучыцца да анлайн-прэзентацыі даследавання Берасцейскай Бібліі

Запрашаем далучыцца да анлайн-прэзентацыі даследавання Берасцейскай Бібліі
Іншыя навіны

25 лістапада адбудзецца прэзентацыя манаграфіі "Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія", прымеркаваная да 80-годдзя Брэсцкай абласной бібліятэкі.

Берасцейская Біблія – гэта найпрыгажэйшае, найдаражэйшае і самае вялікае выданне Беларусі XVI–XVIII стст. Яна стала сапраўднай легендай, якую навукоўцы заслужана называюць шэдэўрам кніжнай культуры эпохі Адраджэння. Гэта кніга на вякі праславіла месца свайго ўзнікнення і ўсіх далучаных да яе стварэння. Выданне пабачыла свет у Берасці 4 верасня 1563 г. і адразу ж звярнула на сябе ўвагу чытачоў, даследчыкаў, багасловаў, перакладчыкаў не толькі ў Беларусі, Літве і Польшчы, але і далёка за межамі нашага рэгіёна. Сёння яно ў поўнай меры можа лічыцца адным з культурных сімвалаў і нават брэндаў Берасця і ўсёй Беларусі.

Манаграфія выпушчана ў выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і ўключае вынікі комплекснага навуковага даследавання Берасцейскай Бібліі 1563 г. – сапраўднага шэдэўра айчыннай і сусветнай культуры. Аўтарам зроблена спроба не толькі апісаць абставіны стварэння і бытавання гэтага кніжнага помніка, але і асэнсаваць яго значнасць як твора кніжнага мастацтва, моўнай культуры, біблеістыкі, літаратурнай і навуковай працы нашых продкаў, паказаць непаўторныя рысы гэтага найпрыгажэйшага, найдаражэйшага і самага вялікага выдання Беларусі XVI–XVIII стст. Дадзеная кніга – гэта спроба разгадаць таямніцы “самага загадкавага выдання часоў Вялікага Княства Літоўскага” і даць падказку сучаснікам, як неабходна аберагаць і захоўваць сваю нацыянальную спадчыну. 

Аўтар даследавання – Алесь Суша, кнігазнавец, кандыдат культуралогіі; намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.


Запрашаем далучыцца да анлайн-трансляцыі прэзентацыі. Яна даступна для ўсіх і не патрабуе рэгістрацыі. Далучыцца да прагляду можна па спасылцы

Пачатак прэзентацыі а 10.00. Запіс застанецца даступным для ўсіх зацікаўленых.

Да сустрэчы!

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам