Падчас новай унікальнай экскурсіі госці не толькі пазнаёмяцца з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі, але і атрымаюць выключную магчымасць пабываць у самым яе сэрцы – на адным са шматлікіх паверхаў фондасховішча.
Экскурсанты змогуць заказаць кнігу і ўбачыць на свае вочы працэс падрыхтоўкі і адпраўкі яе чытачу.
Напрыканцы экскурсіі наведвальнікі паднімуцца на аглядную пляцоўку, каб зрабіць памятныя фота восеньскага горада з вышыні 73-х метраў!
Запрашаем усіх жадаючых наведаць экскурсію Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Таямніцы алмаза ведаў”!
Тэлефоны для запісу (8 017) 293 29 66, 293 28 53.
Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.