ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Канстытуцыя нашай дзяржавы
Віртуальная чытальная зала запрашае да супрацоўніцтва

Запуск праекта па факсімільным перавыданні кніг Скарыны

Запуск праекта па факсімільным перавыданні кніг Скарыны
Іншыя навіны

26 снежня ў Круглай зале адбылася цырымонія афіцыйнага запуску агульнанацыянальнага праекта па факсімільным перавыданні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.


Пад час мерапрыемства быў падпісаны ў друк першы том поўнага збору прац беларускага і ўсходнееўрапейскага першадрукара. “Адбываецца вялікая культурная падзея ў жыцці нашай краіны. Сёння дадзены добры старт праектам, прымеркаваным да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання, што будзе святкавацца ў 2017-м”, – адзначыў пад час урачыстасці першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі.

Выдавецкі праект, ініцыятарамі і асноўнымі выканаўцамі якога сталі Белзнешэканомбанк і Нацыянальная бібліятэка Беларусі, разлічаны на перыяд 2013–2017 гг. Задума рэалізуецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2011–2015 гг. Праграма разлічана на пяцігадовы тэрмін дзеяння з улікам аб’ёму працы па атрыманні лічбавых копій арыгінальных выданняў Францыска Скарыны, падрыхтоўцы і друку факсімільных выданняў, навуковым суправаджэнні праграмы. За гэты перыяд мяркуецца выпусціць факсімільнае выданне 25 кніг у 20 тамах – поўны рэпертуар кніг, якія былі надрукаваны Францыскам Скарынам у Празе і Вільні. Аснову складуць электронныя копіі захаваных кніг першадрукара, якія знаходзяцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін.

“Калі кіраўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выказала ідэю аб стварэнні такога праекту, не было сумненняў у тым, патрэбен гэты праект ці не. Былі сумненні толькі ў тым, ці зможам мы справіцца з гэтай задачай, давесці справу да канца”», – расказаў старшыня праўлення ААТ «Белзнешэканомбанк”» Павел Калаур.

Факсімільнае выданне з максімальнай паўнатой адновіць кнігі Францыска Скарыны. У іх будуць захаваны структура, змест, асаблівасці шрыфтоў і гравюр арыгінальных выданняў, перададзены ўсе штрыхі, набытыя на працягу 500-гадовага існавання. Усе тэксты выданняў будуць суправаджацца каментарыямі вучоных, перакладамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на беларускую, рускую і англійскую мовы. Па словах намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандра Сушы, для работы над праектам сабрана прафесійная група, у ліку якой прадстаўнікі навуковай эліты, выдавецкай справы, а таксама арганізацый, якія займаюцца папулярызацыяй кніжнай спадчыны. “Скарына для беларускай культуры значыць больш, чым шмат – гэта чалавек, які перадвызначыў ход развіцця культуры, данёс веды да патомкаў. Першадрукар пакінуў сапраўды багатую спадчыну, якую ў поўнай меры мы пакуль не можам сабе ўявіць”, – адзначыў Аляксандр Суша.

Факсімільнае выданне кніг беларускага першадрукара прадставіць грамадскасці каштоўны пласт культурнай спадчыны нашага народа і стане базавай крыніцай для гістарычных, філалагічных, культуралагічных і кнігазнаўчых даследаванняў. Выпушчаныя выданні будуць перададзены ў навуковыя, навучальныя, культурныя, грамадскія арганізацыі Беларусі і замежных краін.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам