ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Трэці фестываль "Горад і кнігі"
Рэлігія і пісьменства – аснова славянскай культуры

Здаровае сэрца – доўгае жыццё!

Здаровае сэрца – доўгае жыццё!
Іншыя навіны

24 мая з 14.00 да 17.00 у холе бібліятэкі пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту “Здаровае сэрца – доўгае жыццё!”


Арганізатары мерапрыемства – Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Першамайскага раёна г. Мінска сумесна з 19-й цэнтральнай раённай паліклінікай і 8-й гарадской паліклінікай.

Прыняць удзел у акцыі могуць усе жадаючыя. Спецыялісты правядуць вымярэнне артэрыяльнага ціску і індывідуальныя кансультацыі па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту. Таксама арганізатарамі акцыі плануецца паказ відэаролікаў па тэматыцы здаровага ладу жыцця і раздача інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў: памятак, буклетаў, дзённікаў артэрыяльнага ціску.

Мэта мерапрыемства – павышэнне інфармацыйнай адукаванасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту; фарміраванне навыкаў кантролю артэрыяльнага ціску, прапаганда здаровага ладу жыцця. Слоган мерапрыемства: “Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!”

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам