ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выдадзена персанальная энцыклапедыя “Францыск Скарына”
У Брэст хочуць вярнуць Біблію, надрукаваную 450 гадоў таму

Жывое Слова Божае – крыніца веры і духоўнага жыцця

Жывое Слова Божае – крыніца веры і духоўнага жыцця
Іншыя навіны

19 снежня ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове.


Першы поўны афіцыйны пераклад на сучасную і камунікатыўную беларускую мову кніг Новага Запавету падрыхтаваны Рыма-каталіцкім касцёлам у Беларусі з нагоды сёлетняга святкавання 500-годдзя першай беларускай друкаванай кнігі.

Грунтоўную працу па перакладзе біблійных тэкстаў здзейсніла Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Падставай паслужылі самыя новыя крытычныя выданні Новага Запавету “Novum Testamentum Graece” (1993 і 2012 гг.), якія падаюць грэчаскія тэксты паводле найстаражытнейшых і найлепшых рукапісаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр і епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.

Доктар біблійных навук Марына Пашук, адказная за выданне Новага Запавету, выступіла з дакладам “Беларускія пераклады Святога Пісання 1926–2017 гадоў”.

У межах прэзентацыі адбылася цырымонія ўзнагароджання ганаровымі граматамі сяброў Секцыі па перакладзе і прадстаўнікоў каталіцкага выдавецтва “Про Хрысто”, якія прычыніліся да выдання кнігі.

Напрыканцы мерапрыемства мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч уручыў кнігі Новага Запавету высокапастаўленым гасцям. Экзэмпляр выдання быў падараваны і Нацыянальнай бібліятэцы.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі выказаў шчырыя словы падзякі за каштоўны падарунак і перадаў арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу апошні том факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, прэзентацыя якога прайшла ў верасні бягучага года ў бібліятэцы.

Пасля завяршэння ўрачыстай прэзентацыі для гасцей была арганізавана экскурсія па міжнароднай выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха”, падчас якой яны азнаёміліся з поўным камплектам факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” і арыгіналамі беларускага першадрукара.

Навіны

Вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

2 Сне 2020

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка па 15 лістапада праводзіла конкурс “О, Беларусь, мая шыпшына!”, які быў прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ – для інклюзіўнай адукацыі

1 Сне 2020

1 снежня ў межах мерапрыемстваў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя ліцэнзійных электронных інфармацыйных рэсурсаў (ЭІР) і спецыяльных распрацовак для забеспячэння інфармацыйных патрэб людзей з паслабленым зрокам і невідушчых людзей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чаму кнігі такой формы (не, усё не так проста)

1 Сне 2020

Прызнаемся шчыра: мы ў захапленні ад кніг. Але ці задумваліся вы хоць раз, чаму яны выглядаюць менавіта так? І кішэнныя кніжкі памерам з кляновы лісток, і велізарныя слоўнікі, якія вы ледзь утрымліваеце ў руках, амаль заўсёды маюць адну і тую ж форму – прамавугольнік, прычым амаль адных і тых жа прапорцый. Дык у чым справа? У сучасным друку ці ж у нас саміх? Пачынаем расследаванне!

Аўтарскі погляд

27 Ліс 2020

У Оршы – родным горадзе Уладзіміра Караткевіча – да 90-годдзя з дня яго нараджэння намалявалі мурал у гонар літаратара. Вялікі партрэт класіка ўпрыгожыў жылы дом на рагу вуліц Уладзіміра Караткевіча і Жан-Поля Марата.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемства да 75-годдзя агульнай Перамогі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

30 Ліс 2020

27 лістапада ў рамках візіту расійскай дэлегацыі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася дыскусія на тэму “Да 75-годдзя агульнай Перамогі. Роля расійскай і беларускай культуры ў захаванні гістарычнай памяці і процідзеянні фальсіфікацыі гісторыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111