ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар-трэнінг па рэсурсах ВЧЗ
Здароўе чалавека – багацце грамадства

Знаёмства з “Паласатай газетай”

Знаёмства з “Паласатай газетай”
Іншыя навіны

5 красавіка ў дзіцячым пакоі прайшло літаратурнае чытанне для малодшых школьнікаў, прысвечанае знаёмству з дзіцячым перыядычным выданнем “Паласатая газета”.


Мерапрыемства з удзелам аўтара праекта і галоўнага рэдактара дзіцячага выдання Ганны Граноўскай прайшло ў вясёлай гульнёвай форме.

Вучні адкрылі для сябе дзіўны свет часопіса: пазнаёміліся з яго рубрыкамі, пачыталі разам цікавыя артыкулы, разыгралі розныя сітуацыі і навучыліся правільна сябе ў іх паводзіць, а таксама паўдзельнічалі ў займальных конкурсах.

На памяць аб цікавай сустрэчы кожны з удзельнікаў атрымаў у якасці падарунка часопіс, каляндарыкі і размалёўкі з галоўным героем выдання – паласатай зебрачкай.

Навіны
Бібліятэкарам