ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Больш за тысячу новых кніг пра Кітай паступіла ў наш фонд
Нобелеўскі лаўрэат Кэнет Брокман наведаў міжнародную выстаўку “Беларусь і Біблія”

“(Не)расстраляныя”. Пра рэпрэсаваных беларускіх паэтаў правядуць лекцыі і выдадуць кнігу

“(Не)расстраляныя”. Пра рэпрэсаваных беларускіх паэтаў правядуць лекцыі і выдадуць кнігу
Іншыя навіны

Партал Tuzinfm.by анансаваў працяг праекту памяці беларускіх творцаў, рэпрэсаваных у 1930-х гадах. 11 лекцый пройдуць у мінскай кнігарні “Логвінаў”, што на праспекце Незалежнасці, 37а, а таксама ў пяці абласных цэнтрах Беларусі.

У першай лекцыі цыклу, якая пройдзе ў Мінску 2 кастрычніка, Віктар Жыбуль раскажа пра Сяргея Астрэйку.

Героі кнігіПасля запланаваныя лекцыі пра Вацлава Ластоўскага, Сяргея Мурзо, Цішку Гартнага, Сяргея Фаміна, Васіля Шашалевіча (усе ў Мінску), Майсея Кульбака (у Гродне), Юрку Лявоннага (у Магілёве), Міхася Зарэцкага (у Віцебску), Уладзіслава Галубка (у Брэсце) і Алеся Дудара (у Гомелі).

(Не)расстраляныя-2

Паралельна з арганізацыяй лекцый вядзецца збор грошай на кнігу “(Не)расстраляныя”, у якой абяцаюць расказаць пра лёс 18 творцаў, апублікаваць іх выбраныя творы, а таксама дакументы і фота – некаторыя звесткі будуць апублікаваныя ўпершыню.

(Не)расстраляныя-1.jpgДа кнігі плануюць музычны дадатак на дыску. За 60 дзён на кнігу трэба сабраць 22 тысячы рублёў, адзін экзэмпляр можна замовіць за 30 рублёў.

Раней у межах праекту “(Не)расстраляная паэзія” быў запісаны аднайменны музычны альбом з песнямі сучасных беларускіх выканаўцаў на вершы рэпрэсаваных паэтаў, былі праведзеныя 12 адкрытых лекцый пра творцаў, а таксама былі выдадзеныя 12 “маўклівых кніг” – нататнікаў з цытатамі паэтаў і цытатамі з іх твораў.

Таксама на Facebook былі створаныя публічныя старонкі 12 рэпрэсаваных паэтаў з іх творамі, здымкамі і ўспамінамі.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны

Нацыянальная бібліятэка афарбавалася ў колеры канадскага флага

2 Ліп 2020

1 ліпеня Дзень Незалежнасці адзначае Канада. З нагоды нацыянальнага свята паўночнаамерыканскай краіны на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явіўся бела-чырвоны сцяг з кляновым лістом – сімвалам Канады. Акцыя прайшла па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш за 4 тыс. нумароў беларускіх часопісаў міжваеннага перыяду сталі даступны анлайн

2 Ліп 2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае адкрываць анлайн свае фонды. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь паўнатэкставая электронная калекцыя “Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.” папоўнілася новымі выданнямі.

Бібліятэка анлайн

2 Ліп 2020

Творчасць Валянціны Паліканінай даўно заўважана не толькі айчыннымі літаратарамі, але і замежнымі. Зрэшты, дзейнасць паэтэсы, публіцыста, перакладчыцы не абмяжоўваецца толькі літаратурай. Пасля аддзела культуры часопіса «Беларусь» яна працягвае журналісцкую працу ў часопісе «Гаспадыня». Нядаўна стала вядома, што Валянціна Паліканіна – у ліку іншых дзечаў культуры, якія неўзабаве атрымаюць медаль Францыска Скарыны.

Навіны бібліятэк

3 Ліп 2020

Я не ведаю (каюся ў сваёй недасведчанасці), ці надрукавана тое, пра што я хачу сказаць, у кнігах альбо перыядычных выданнях. Гаворка пра Яна Скрыгана і яго згадку пра Янку Купалу. Зноў жа – матэрыял з цэкоўскага сейфа.

Навіны бібліятэк

1 Ліп 2020

Папулярызацыя беларускай мовы і беларускай кнігі – справа вельмі шматгранная, і поспех залежыць ад мноства фактараў і многіх людзей. Адным з найбольш камерцыйна ўдалых кірункаў гэтай не надта масавай і, адпаведна, не надта выгаднай справы з’яўляюцца пераклады сусветнай літаратуры на беларускую мову.

Навіны бібліятэк

111