ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

Віктар Карамазаў

30 Ліп 2019

Беларускаму пісьменніку Віктару Карамазаву сёлета споўнілася 85 гадоў. Мы размаўляем з вядомым празаікам пра разнастайнасць тэм і жанраў, у якіх ён працуе: апавяданні і аповесці, падарожныя нарысы і эсэ, публіцыстыка і раманы пра жыццё і творчасць знакамітых майстроў жывапісу – Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Станіслава Жукоўскага, Антона Бархаткова, Гаўрыіла Вашчанкі, Мікалая Неўрава і інш. У перапынках паміж літаратурнай працай юбіляр таксама звяртаецца да мальберта.

Навіны бібліятэк

Па мясцінах дзяцінства і юнацтва Станіслава Манюшкі

23 Ліп 2019

Вядомы дырыжор, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Фралоў правёў 20 ліпеня экскурсію па мясцінах, звязаных з месцам нараджэння і юначымі гадамі Станіслава Манюшкі. Экскурсанты наведалі мястэчкі Алесіна, Шыпяны, Волма і Смілавічы.

Навіны бібліятэк

Дата Дубоўкі

17 Ліп 2019

Часам, калі гаворка заходзіла пра дату і месца нараджэння слыннага беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі, адчуваўся пэўны сумніў адносна іх дакладнасці. Ці то дата не зусім тая, ці то месца нараджэння. У разнастайных біяграфічных даведніках пазначана наступнае: Уладзімір Дубоўка нарадзіўся 15 ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі. Каб развеяць сумненні і высветліць праўду, вырашылі праверыць гэтыя звесткі ў Нацыянальным гістарычным архіве, дзе, на шчасце, захаваліся метрычныя кнігі па Манькавіцкай царкве, да якой адносіліся памянёныя Агароднікі. Сумненні, як аказалася, былі недарэмныя.

Навіны бібліятэк

Купалаў фэст аб’яднаў літаратурныя і касцёльныя традыцыі

16 Ліп 2019

14 ліпеня ў Радашковічах урачыста адбыўся Купалаў фэст – 2019. Ён праходзіў пад дэвізам “Беларусь – маё сэрца, залатая краіна” .  Арганізатарамі выступілі мінскі Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы, які прадстаўляла спадарыня Марыя Барткова, і мясцовая каталіцкая парафія.

Навіны бібліятэк

Як адбыцца ў прафесіі?

15 Ліп 2019

Яна была адным з першых выкладчыкаў, хто прачытаў адкрытую лекцыю па новых формах абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк (з запрашэннем усіх ахвотных). У яе навуковых і метадычных выданнях адлюстраваная дзейнасць кніжніц нашай краіны, гучаць пытанні ўдасканалення. Яна памятае тыя часы, калі бібліятэчны факультэт меў свой неафіцыйны гімн. Лілія Адамаўна Дзямешка – вядомы вучоны ў галіне бібліятэказнаўства, педагог, які знаходзіцца ў пастаянным навуковым пошуку, займаецца актыўнай творчай дзейнасцю.

Навіны бібліятэк

Энцыклапедыі трагедый і змагання

12 Ліп 2019

У выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выйшлі кнігі “Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных” і “Беларусь партызанская”, прэзентацыя якіх адбылася ў сталічным Доме прэсы 1 ліпеня ў рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае”.

Навіны бібліятэк

Атэстат Максіма Багдановіча

11 Ліп 2019

Зусім нядаўна супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча атрымалі электронныя копіі дакументаў з Цэнтральнага дзяржаўнага архіва горада Масквы. Вельмі цікавай падалася справа «Отчеты, копии протоколов испытательных комиссий, списки учеников, допущенных к испытанию зрелости Шуйской и Ярославской мужских гимназий в 1911 году» (ЦДАМ, фонд 459, вопіс 3, адзінка захавання 6223). Дакументы справы падрабязна асвятляюць апошнія дні вучобы ў Яраслаўскай мужчынскай гімназіі.

Навіны бібліятэк

Януш Вішнеўскі: Калі я магу паўдзельнічаць у папулярызацыі беларускай мовы, я павінен гэта зрабіць

10 Ліп 2019

Наўрад ці з сучасных польскіх пісьменнікаў нейкае імя вам вядомае лепш за імя Януша Леона Вішнеўскага – інфарматыка, хіміка, фізіка, які ў свой час прагрымеў і грыміць дагэтуль узрушальным раманам «Адзінота ў сеціве». За сусветным бестселерам пайшлі кнігі «Палюбоўніца», «Паўтарэнне лёсу», «На «Фэйсбуку» з сынам» і іншыя, але нарэшце да выдання гатова тое, чаго аматары Вішнеўскага сапраўды чакалі, – працяг «Адзіноты ў сеціве», які павінен выйсці і ў Беларусі.

Навіны бібліятэк

«Даўгая дарога»

9 Ліп 2019

Бывае, кола жыцця пачынаецца і завяршаецца ў адным месяцы. Чэрвень – месяц Быкава, аднаго з самых папулярных аўтараў і сапраўды народнага пісьменніка, які не меў, акрамя школьнай, ніякай спецыяльнай адукацыі. Днямі на Ушаччыну, дзе прыйшлі на свет Васіль Быкаў, а таксама Рыгор Барадулін і Пятрусь Броўка, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурны музей Петруся Броўкі зладзілі вандроўку. Такія літаратурныя падарожжы ўжо сталі традыцыйныя ў межах праекта «1.1.1».

Навіны бібліятэк

“Рыцари и дамы Беларуси”

6 Ліп 2019

Час – такая субстанцыя, у якой факт, нават калі і ўдаецца яго “дастаць”, – ужо скажоны, зменены. Як убачаны праз тоўшчу вады. І больш за ўсё лжэ дакумент – менавіта гэтым перакананнем кіравалася Людміла Рублеўская пры складанні кніг гістарычных нарысаў. “Рыцари и дамы Беларуси” (Мінск, Мастацкая літаратура, 2018) – ужо трэцяя яе кніга, што сталася вынікам праекта, распачатага ў 2007 годзе на старонках выдання “СБ. Беларусь сегодня”.

Навіны бібліятэк

Музыка Манюшкі натхняе

5 Ліп 2019

Творчасць родапачынальніка беларускай і польскай опер Станіслава Манюшкі натхняе служыцеляў іншых муз на ўвекавечанне яго вобраза. У Мінску дэманструецца выстава твораў жывапісу, графікі і скульптуры, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння слыннага кампазітара.

Навіны бібліятэк

Лісты і пачуцці, што застылі ў часе

1 Ліп 2019

Тэма беларускай прысутнасці за мяжой у 1920–1930-х гадах традыцыйна была асабліва цяжкая для даследавання. Уладзімір Калеснік не адно дзесяцігоддзе прысвяціў фактаграфічнаму ўзнаўленню жыццяпісу Уладзіміра Жылкі, збіранню яго творчай спадчыны.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемствы
Бібліятэкарам