ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

Адам Русак. Песняй шчырай, вершам сонечным

31 Май 2019

Бадай, не знойдзеш таго, хто б не быў знаёмы з песняй «Бывайце здаровы». Яна даўно стала народнай. Далёка не ўсе ведаюць, што словы яе напісаў вядомы беларускі паэт-песеннік Адам Русак, а на музыку іх паклаў не менш вядомы кампазітар Ісак Любан.

Навіны бібліятэк

Алесь Суша

30 Май 2019

З вядомым скарыназнаўцам, кандыдатам культуралогіі Алесем Сушай можна гаварыць бясконца. Такое ўражанне: пра нашу культурную спадчыну ён ведае ўсё. Сыпле адмысловымі фактамі пра першадрукара Скарыну, гісторыю кнігадрукавання, першы ў свеце 400-гадовы беларускі «Буквар», які, дарэчы, спадар Алесь сам адшукаў у Лондане і стаў ініцыятарам яго факсімільнага выдання.

Навіны бібліятэк

Падборка кніжных навінак

28 Май 2019

У сённяшнюю падборку навінак нашага Выдавецкага дома трапілі чатыры цудоўныя дзіцячыя кнігі і адна не менш цудоўная кніга для больш дарослых чытачоў. Але, нават калі вам больш за –ццаць, смела можаце чытаць усё!

Навіны бібліятэк

"Суперкнігу пра Біла з Болаю"

23 Май 2019

18 мая ў Музеі гісторыі літаратуры ў Мінску прэзентавалі кнігу шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм “Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, Бола вясёлая)”, якая ад нядаўняга часу даступная таксама ў аўдыяфармаце.

Навіны бібліятэк

Прэзентацыя кнігі Яраша Малішэўскага “Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы”

22 Май 2019

У Бібліятэцы Цёткі 17 мая прэзентавана кніга Яраша Малішэўскага “Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы”. У ілюстраванай энцыклапедыі сабрана інфармацыя пра 101 сапраўдны скарб і цуды з усіх куткоў Беларусі – старажытныя замкі, мураваныя крэпасці, драўляныя бажніцы… Як добра вядомыя, так і тыя, пра якія вы магчыма не чулі, але пажадаеце наведаць, прачытаўшы гэтую кнігу.

Навіны бібліятэк

Абвешчаны прыём заявак на конкурс "Экслібрыс" імя Анатоля Сыса

19 Май 2019

У год, калі Анатолю Сысу споўнілася б 60 гадоў, ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс для маладых літаратараў “Экслібрыс”. Сёлета конкурс будзе прысвечаны паэтычным творам.

Навіны бібліятэк

“Кубак шампіньёнаў з музеем Багдановіча”

17 Май 2019

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на штогадовую акцыю “Ноч музеяў”, якая гэтым разам збярэ ўсіх прагных да перамог і рэкордаў. Наведвальнікаў чакае праграма на любы густ: цягам свята можна заставацца гледачом і стаць сведкам новых перамог, а можна самому стаць пераможцам.

Навіны бібліятэк

Платон Галавач

13 Май 2019

Платон Галавач займаў высокія пасады. Ён быў і першым сакратаром ЦК ЛКСМБ, і рэдактарам газеты «Чырвоная змена», і намеснікам наркама асветы БССР. Акрамя таго, з’яўляўся адным з кіраўнікоў літаратурных арганізацый «Маладняк», БелАПП, рэдагаваў часопісы «Маладняк» і «Полымя». На першы погляд – тыповы савецкі начальнік, які займаў ідэалагічна правільныя пазіцыі і мусіў абслугоўваць партыю, як выразнік яе інтарэсаў.

Навіны бібліятэк

«...Ён – Купала. І гэтым усё сказана»

10 Май 2019

У выдавецтве «Беларусь» падрыхтаваны да друку альбом-каталог, які прэзентуе мастацкія творы з калекцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, што ствараліся мастакамі на працягу амаль стагоддзя.

Навіны бібліятэк

“Ідзі і глядзі”

9 Май 2019

Паводле найбуйнейшага кінапарталу imdb.com адна беларуская карціна стала ўваходзіць у спіс самых рэйтынгавых кінафільмаў. Яна апярэджвае “Андрэя Рублёва” Таркоўскага, “Персону” Бергмана і “Тэрмінатара” з Арнольдам Шварцэнегерам. Што гэта за стужка?

Навіны бібліятэк

Сяргей Палуян

4 Май 2019

Зусім нядаўна выйшла кніга пра Сяргея Палуяна «Палуян. След, Вечна жывы: Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні» (Мінск: Кнігазбор, 2018), у якой сабраны амаль што ўсе вядомыя на дадзены момант творы Палуяна, яго перапіска, успаміны аб ім і яго радавод. У выданне ўвайшоў артыкул Якава Анапрэенкі «Усё пачалося з Брагіна», які амаль цалкам узяты з яго больш ранняга твора «Здаецца мне… Эсэ пра Палуяна».

Навіны бібліятэк

Выстава “Спорт у жыцці пісьменніка”

3 Май 2019

Незвычайная выстава “Спорт у жыцці пісьменніка” ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры акурат прысвечана гэтай шматграннай тэме. Экспазіцыя ахоплівае перыяд з XVІII па XXI стагоддзі і ўключае спартовыя экспанаты пісьменнікаў з Амерыкі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Расіі.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемствы
Бібліятэкарам