30 Чэр 2019
Выпуск 100-га нумара часопіса “Дзеяслоў” быў адзначаны вечарынай у мінскай кавярні “Грай”. З прамовамі выступілі Сяргей Дубавец, Барыс Пятровіч, Міхась Скобла, Алесь Пашкевіч, Леанід Дранько-Майсюк, Леанід Галубовіч і іншыя празаікі, паэты і літаратурныя крытыкі.
Навіны бібліятэк
28 Чэр 2019
Багатая калекцыя падпольнага партызанскага друку ваенных часоў пачала фарміравацца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 1970-я гады.
Навіны бібліятэк
26 Чэр 2019
Паэма “Тарас на Парнасе” ўнікальная тым, што не толькі ў гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. паказала селяніна-беларуса цалкам станоўчым героем, але яшчэ і таму, што зрабіла больш важнае, асабліва для нашага таталітарнага мінулага стагоддзя, адкрыццё.
Навіны бібліятэк
25 Чэр 2019
У Баранавічах у выдавецтве Алены Хахол выйшла з друку невялікая, але сімпатычная і арыгінальная кніжачка “Адам Міцкевіч”. Яна складаецца з пяці вершаў, прысвечаных Адаму Міцкевічу – класіку польскай і беларускай літаратуры. Аўтар вершаў – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і настаўніца Таццяна Яцук, якая жыве ў Баранавічах.
Навіны бібліятэк
24 Чэр 2019
Першы біяграфічны раман пра Янку Купалу быў спалены.
Навіны бібліятэк
23 Чэр 2019
Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” падрыхтавала і выпусціла ў свет кнігу на беларускай і англійскай мовах “Спорт вышэйшых дасягненняў. ІІ Еўрапейскія гульні – свята міру, спорту, дружбы народаў Еўропы” ў серыі “Беларусь спартыўная”. Кніга атрымалася не проста цікавая, а ў многіх адносінах пазнавальная, з адмысловым высокамастацкім афармленнем.
Навіны бібліятэк
22 Чэр 2019
Штогадовы ўкраінскі “Книжковий Арсенал” з’яўляецца выдатнай пляцоўкай для творчых кантактаў пісьменнікаў усяго сусвету. Сёлетні форум творцаў мастацкага і навуковага слова праходзіў пад дэвізам “Суседства: пытанні супольнага жыцця на аснове дамоўленасцей і блізкіх каштоўнасцей”.
Навіны бібліятэк
19 Чэр 2019
Сёння майстру ваеннай прозы Васілю Быкаву споўнiлася б 95 гадоў. Часам праверана: яго творы ўвайшлі ў гісторыю сусветнай літаратуры. Гуманізм, экзістэнцыйны выбар чалавека ў экстрэмальных абставінах, праўдзівае апісанне ваенных падзей – гэта заўсёды будзе актуальна. Давайце ўспомнiм некалькi нечаканых фактаў пра класіка.
Навіны бібліятэк
17 Чэр 2019
“1.1.1” – штогадовы праект-падарожжа, прымеркаваны да дня нараджэння Петруся Броўкі і прысвечаны тром беларускім творцам ушацкага паходжання з заслужаным званнем народны – Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну.
Навіны бібліятэк
13 Чэр 2019
Галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”, пісьменніца і даследчыца Святлана Воцінава паспрабавала зрабіць свайго роду сенсацыю ў беларускай культурнай прасторы! Яна вырашыла скарыстацца гамеапатычным метадам для таго, каб даведацца пра некаторыя асабістыя характарыстыкі, схільнасці, густы вядомай гродзенскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Дарэчы, і сама Святлана Воцінава з Гродна – можа, таму такая цікавасць да зямлячкі?.. Наколькі ўдалым атрымаўся такі смелы эксперымент, мяркуйце самі – падрабязнасці ў гутарцы з даследчыцай.
Навіны бібліятэк
12 Чэр 2019
10 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…”, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава і да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Навіны бібліятэк
7 Чэр 2019
Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымала ад калег з Еўропы лічбавыя копіі беларускіх буквароў, выдадзеных 300–400 гадоў таму, паведаміў БелаПАН намеснік дырэктара ўстановы па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша.
Навіны бібліятэк
4 Чэр 2019
На пачатку 1930-х у краіне віравала літаратурнае жыццё: выходзілі часопісы “Маладняк”, “Узвышша” і “Полымя”. Існаваў і Дом пісьменніка, а насупраць яго размяшчалася Беларускае дзяржаўнае выдавецтва. Там жа – рэдакцыі часопісаў, газет і бухгалтэрыя, у якой пісьменнікі атрымлівалі ганарары. Пасля ішлі адзначаць падзею ў сталоўку, якая месцілася ў падвале Дома пісьменніка. Там, мусіць, і з’явіўся ТАВІЗ.
Навіны бібліятэк
4 Чэр 2019
У 11 намінацыях XVІ Міжнароднага конкурсу краін – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Мастацтва кнігі» беларускія выданні занялі восем першых, адно другое і адно трэцяе месца. Дзевяць кніг удастоены спецыяльных дыпломаў.
Навіны бібліятэк
3 Чэр 2019
Навошта дзецям філасофскія вершы і навошта дарослым дзіцячыя кнігі? Выдавецтва Koska і перакладчыца Алеся Башарымава збіраюць на Вуллі сродкі, каб выдаць кнігу пра нашых унутраных звяроў. Засталося ўсяго 9 дзён, каб падтрымаць праект.
Навіны бібліятэк