ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

31 Кас 2020

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачала работу часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Творчасць як жыццё...”, прымеркаваная да юбілеяў знакамітых беларускіх драматургаў: 100-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка, 90-годдзя з дня нараджэння Алеся Петрашкевіча і 70-годдзя Аляксея Дударава.

Навіны бібліятэк

29 Кас 2020

Кожны год у канцы кастрычніка мы ўспамінаем сумную дату. У ноч з 29-га на 30-е ў 1937 годзе былі забіты некалькі дзясяткаў беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў... Сярод тых, хто загінуў у той жудасны час, ёсць адзін пісьменнік, сёлетні юбіляр, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Янка Нёманскі. Давайце ўспомнім гэтага чалавека, а тым самым – усіх, хто быў забіты і не паспеў даспяваць свае песні.

Навіны бібліятэк

26 Кас 2020

“На хвалі часу, у плыні жыцця” – праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса “Маладосць”.

Навіны бібліятэк

23 Кас 2020

Многія скардзяцца, што апошнія месяцы не могуць чытаць нічога, акрамя навін. А між тым пад’ехала добрае чытво на вечар пасля цяжкага выхаднога дня. У выдавецтве «Кнігазбор» выйшла тры дэбютныя кнігі выпускніц «Школы маладога пісьменніка».

Навіны бібліятэк

21 Кас 2020

Як шмат пытанняў выклікае спалучэнне слоў «беларуская мова»… А колькі ж гадоў гэтай мове? Можа, яе прыдумалі пісьменнікі пачатку ХХ стагоддзя? А ці самастойная гэтая мова? Адкуль яна з’явілася і хто на ёй размаўляў? Ці захаваліся старажытныя тэксты на гэтай мове?.. Даём слова вядучаму навуковаму супрацоўніку Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдату філалагічных навук Ірыне Будзько.

Навіны бібліятэк

19 Кас 2020

У артыкуле «Хто мы такія? (Ліст да простых людзей)» Максім Багдановіч заклікаў беларусаў: «Не пакінем свае гаворкі, сваіх песняў, сваіх звычаяў – свайго кроўнага, спрадвечнага, беларускага. Не адракомся, не забудзем, не кінем на глум; будзема шанаваць, бараніць, дзецям сваім аб тое запаведаць». Веданне сваіх каранёў, продкаў з’яўляецца надзвычай істотным у справе захавання нацыянальнай ідэнтычнасці.

Навіны бібліятэк

14 Кас 2020

Электроннае дакументальнае выданне "Зводкі і спецпаведамленні кіруючых органаў партызанскага руху ў Беларусі: 1942 год" з серыі "Партызанскі архіў" прэзентавалі сёння ў Нацыянальным архіве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Навіны бібліятэк

Наколькі вядомы Уладзімір Караткевіч у свеце? Адказ шукаем разам з Аляксандрам Сушай

13 Кас 2020

Успрыманне ўласнай нацыянальнай годнасці – гэта і пытанне параўнання: а як да нас ставяцца ў свеце. Гэта датычыцца і выяўленчага мастацтва. І тэатра, музыкі, кінематографа...

Навіны бібліятэк

12 Кас 2020

Ужо хутка мы адзначым 90-годдзе класiка беларускай лiтаратуры Уладзiмiра Караткевiча, якi вельмi не любiў, калi яго называлi рамантыкам.

Навіны бібліятэк

11 Кас 2020

Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” абвясціў новыя даты і месца правядзення – 15-18 кастрычніка ў Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). Фестываль мусіў адбыцца ў красавіку, але з-за пандэміі быў перанесены на восень. Арганізатары паспрабавалі захаваць папярэднюю праграму і дапоўніць яе новымі актуальнымі імпрэзамі.

Навіны бібліятэк

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам