ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

27 Ліс 2020

У Оршы – родным горадзе Уладзіміра Караткевіча – да 90-годдзя з дня яго нараджэння намалявалі мурал у гонар літаратара. Вялікі партрэт класіка ўпрыгожыў жылы дом на рагу вуліц Уладзіміра Караткевіча і Жан-Поля Марата.

Навіны бібліятэк

26 Ліс 2020

26 лістапада класіку літаратуры Уладзіміру Караткевічу магло б споўніцца 90 гадоў. Пражыў папулярны пісьменнік і сцэнарыст нядоўга – яго не стала ў 1984-м. Аднак спадчына, якую ён пакінуў не толькі ў літаратуры, але і ў кінематографе, вельмі значная.

Навіны бібліятэк

21 Ліс 2020

Пано з’явіцца на тарцы дома № 2 па вуліцы Жан-Поля Марата. Аўтар выявы – аршанскі мастак Дзмітрый Талкачоў. У эскізе выкарыстаны малюнкі Караткевіча і фрагменты яго рукапісаў.

Навіны бібліятэк

9 Ліс 2020

Сёлета Музею беларускага кнігадрукавання споўнілася 30 гадоў. За гэты час ён сцвердзіў сваю рэпутацыю аднаго з асноўных асяродкаў нацыянальнай культуры на поўначы Беларусі, заявіў пра сябе як пра сур’ёзную навуковую ўстанову, што займаецца даследаваннем беларускай кніжнай спадчыны, усталяваў сталыя творчыя сувязі з беларускімі літаратарамі, мастакамі, калегамі-музеязнаўцамі, афіцыйнымі асобамі. Таксама музей назапасіў сапраўды значную кніжную калекцыю, на аснове якой штогод рэалізуюцца разнастайныя выставы і творчыя праекты. Зараз у калекцыі больш за 19 тысяч друкаваных выданняў, больш за сотню старадарукаў і дзясятак рукапісных кніг…

Навіны бібліятэк

3 Ліс 2020

3 лістапада 1941 года на станцыі Уральск з цягніка, на якім ехалі эвакуяваныя з Беларусі, вынеслі нябожчыка... Гэта быў вядомы беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля, ён жа – Самуіл Яфімавіч Плаўнік.

Навіны бібліятэк

2 Ліс 2020

У продажы з’явіўся зборнік “Годныя песні”. У ім – найлепшыя нацыянальныя творы і ноты да іх: “Пагоня”, “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, “Спадчына”, “А хто там ідзе?” і іншыя выбітныя кампазіцыі. Апрацоўкі і рэдакцыі твораў, якія ўвайшлі ў зборнік, прызначаны для прафесійных, аматарскіх і вучэбных харавых калектываў змешанага складу.

Навіны бібліятэк

1 Ліс 2020

Аповесць «Дрыгва» Якуба Коласа гістарычная: у ёй закранаюцца падзеі польска-савецкай вайны 1919–1921 гг. на тэрыторыі Беларусі. Нягледзячы на тое, што пра «Дрыгву» шмат пісалі і даследавалі яе, аднак пэўныя акалічнасці, звязаныя з напісаннем твора, засталіся неасветленымі. Пачатак напісання аповесці можна адлічваць ад канца 1932 года. Прычым пісаў «Дрыгву» Якуб Колас, не будучы асабіста знаёмым з прататыпам галоўнага героя свайго твора Васілём Талашом.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19 Кра 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Бібліятэкарам