ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

У Мінску выходзяць 2 шведскія кнігі з шыкоўнымі ілюстрацыямі

26 Сту 2020

У выдавецтве Koska падрыхтавалі да выхаду адразу дзве кнігі шведскіх пісьменнікаў Юі і Тумаса Вісландэраў пра прыгоды каровы Мамы Му і яе сябра Крумкача. Кнігі з’явяцца ў продажы 6 лютага: выхад прымеркаваны да Мінскага кніжнага кірмаша.

Навіны бібліятэк

Беларусы ініцыявалі ўсталяванне помніка Яну Баршчэўскаму ва Украіне

12 Сту 2020

Дабрачынны Фонд Марыі Магдалены Радзівіл паставіць ва Украіне помнік беларускаму пісьменніку XIX стагоддзя Яну Баршчэўскаму – нядаўна ў Чуднаве на Жытоміршчыне знайшлі надмагільную пліту і дакументы аб смерці Яна Баршчэўскага.

Навіны бібліятэк

Кустурыца выбраў беларускамоўны фільм паводле Марціновіча для свайго фестывалю

7 Сту 2020

Беларускі фільм “Возера радасці” будзе ўдзельнічаць у конкурсе міжнароднага Kustendorf Film & Music Festival у Сербіі. Пра гэта напісаў у Фэйсбуку рэжысёр карціны Аляксей Палуян.

Навіны бібліятэк

Жарты як лекі

5 Сту 2020

Які Новы год без календара? Многія буйныя ўстановы і творчыя калектывы рыхтуюць свае – з фотаздымкамі артыстаў, іншымі адметнасцямі. Але пры ўсёй такой размаітасці варыянтаў менавіта беларускамоўных не так многа. Адзін з іх – мастацкі каляндар “Добрыя жарты”, дзе на кожны месяц, уключаючы студзень 2021-га, прыпадае нейкая народная прыказка.

Навіны бібліятэк

Справа Скарыны жыве

4 Сту 2020

Старажытныя рымляне гаварылі: “Напісанае застаецца”. Вучні і настаўнікі ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Жодзіна” імкнуцца, каб напісанае папулярызавала і працягвала справу беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Для гэтага яны ажыццявілі праект “Справа Скарыны жыве”.

Навіны бібліятэк

Сёлета ў Беларусь вернецца кніжная спадчына Уладзіслава Сыракомлі

3 Сту 2020

У рамках работы па выяўленні і вяртанні нацыянальных культурных каштоўнасцей у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будзе перададзены збор прыжыццёвых і пасмяротных выданняў (звыш 50 кніг) беларускага паэта, гісторыка літаратуры і перакладчыка Уладзіслава Сыракомлі. Большасці з іх у Беларусі раней не было.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам